TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.6K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2744 · Back to latest

Older Posts 17 shown
Post #2743 349

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

👛 На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

Каля 500 артэфактаў розных эпох, фрагменты ранненеалітычнай керамікі з адбіткамі старажытнай флоры і манету XVII стагоддзя знайшлі падчас археалагічных раскопак на беразе ракі Шчары ў Слонімскім раёне. Даследаванні праводзілі археолагі на чале з гісторыкам Алегам Ткачовым, а таксама ўдзельнікі дзіцячага турысцка-краязнаўчага лагера. Сёлета лагер працуе ўжо адзінаццаты раз.

Што адкапалі штольнікі пад Слонімам? Чытайце на Hrodna.life.
💰
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/2026/07/24/slonim-artefakty/?utm_source=tg
  • 👍 12
  • 👏 1
Post #2742 289

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна

25 ліпеня 1936 году нарадзіўся Леанід Левін, беларускі архітэктар, адзін з стваральнікаў мэмарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Яма».

Быў старшынём Міжнароднай габрэйскай акадэміі мастацтва. Таксама стварыў іншыя вядомыя мэмарыялы на тэму Галакосту: мэмарыяльныя комплексы вязьням гета ў Слуцку, загінулым габрэям у Гарадзеі і іншыя. Ёсьць помнікі, створаныя Левіным асабіста або ў калектыве аўтараў ня толькі ў Беларусі, але і ўва Ўзбэкістане, Украіне, Расеі.

Левін праектаваў станцыі менскага мэтро «Плошча Леніна» і «Няміга».

Памёр у 2014 годзе ў родным Менску.

Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі глядзіце пад спасылкай: https://smarturl.click/GVxGE
  • ❤ 6
  • 👍 1
  • 🙏 1
Post #2739 388

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

Яна сябравала з Ларысай Геніюш
 
📌 24 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Вольгі Церашчатавай (1926-1992) – мастацтвазнаўцы, кандыдата мастацтвазнаўства, супрацоўніцы Музея старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, шчырай сяброўкі Ларысы Геніюш.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/jana-sjabravala-z-larysaj-henijus/
  • ❤ 12
  • 👍 3
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2737 330

Forwarded from Спадчына

На могілках у польскім горадзе Рэска, імаверна, адшукалася пахаванне Уладзіслава Знамяроўскага — беларускага грамадска-палітычнага дзеяча і выдаўца міжваеннага часу, дакладны лёс якога дагэтуль заставаўся невядомым.

У крыніцах пішуць, што Знамяроўскі нарадзіўся ў 1888 годзе ў Латгаліі. У 1920–1930-х гадах ён трымаў у Вільні прыватнае выдавецтва, дзе друкаваў беларускія падручнікі, слоўнікі і літаратуру (у тым ліку творы Ф. Багушэвіча, Ядвігіна Ш., братоў Гарэцкіх). Таксама ён быў рэдактарам-выдаўцом шэрагу віленскіх газет: адноўленай «Нашай Нівы» (1920), «Незалежнай думкі», «Крыніцы» і «Волі народу», за што неаднаразова прыцягваўся польскімі ўладамі да суда. Дакладная дата смерці дзеяча ў даведніках і энцыклапедыях адсутнічае — пазначаецца толькі «пасля 1946 года», бо вядома, што пасля Другой сусветнай вайны ён з'ехаў у Польшчу і знік з поля зроку даследчыкаў.

На дасланых падпісчыкамі здымках з могілак горада Рэска (Заходнепаморскае ваяводства) зафіксавана пліта з імем Уладзіслава Знамяроўскага (Władysław Znamierowski) і датамі жыцця 25.12.1888 — 12.12.1975. Разам з ім пахаваныя Марыя Знамяроўская (1890–1974), Здзіслаў Знамяроўскі (1953–2012) і немаўля Віктар (2010).

На тых жа могілках ёсць яшчэ адна магіла сям'і Знамяроўскіх: двух Вальдэмараў (старэйшы 1913–1980 і малодшы 1944–1992 гадоў жыцця), а таксама Ядвігі (1922–1995). Храналагічна старэйшы Вальдэмар цалкам падыходзіць на ролю сына Уладзіслава і Марыі (калі яна яго жонка, вядома).

Супадзенне імя, прозвішча, дакладнага года нараджэння і агульнага кірунку пасляваеннай эміграцыі дае высокі працэнт імавернасці, што перад намі магіла менавіта беларускага выдаўца. Але прозвішча не тое каб рэдкае. Для канчатковай верыфікацыі і закрыцця белай плямы ў гістарыяграфіі неабходная дапамога спецыялістаў, здольных працаваць з польскімі архівамі або звязацца з нашчадкамі Знамяроўскіх.

#Польшча #могілкі
  • 👍 14
  • ❤ 7
  • 🔥 1
  • 🙏 1
  • 🕊 1
Post #2736 299

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

130 гадоў таму нарадзіўся Аляксандар Орса, які падрыхтаваў эліту беларускай паваеннай эміграцыі

24 ліпеня 1896 году нарадзіўся Аляксандар Орса — беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. Займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту беларускай паваеннай эміграцыі.

Орса паходзіў з Наваградчыны. Быў выпускніком Карлава ўнівэрсытэту ў Празе.

З 1949 году Аляксандар Орса жыў у Злучаных Штатах. Стаў адным з заснавальнікаў Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, стварыў у Нью-Ёрку першую парафію Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Меў непасрэднае дачыненьне да паўстаньня тамсама Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Быў міністрам асьветы эміграцыйнага ўраду БНР.

Больш падзей 24 ліпеня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/v3oB8
  • ❤ 16
  • 👍 5
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2735 368

Forwarded from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дзяніс Марціновіч: Небяспека «гістарычнага абнулення»

Гісторыкі і журналісты ў артыкуле БАЖ разважаюць пра тое, чаму нам важна перапыніць «бясконцае абнуленне» і ведаць сваіх папярэднікаў.

«Нам патрэбныя і падручнікі, і даследаванні, бо ў Беларусі, шчыра кажучы, амаль нічога з гэтага няма», — лічыць гісторык і крытык Дзяніс Марціновіч.

«Напрыклад, калі б у другой палове 1990-х нехта спытаў, што за выданне «Народная Воля», гэта, напэўна, выклікала б іронію: настолькі вядомай яна была.

Але газета ў 2020-х спыніла існаванне. І цяпер прыходзіць новае пакаленне людзей, якое ўжо зусім не ўяўляе, што гэта было за выданне, хто яго выдаваў, якой пазіцыі яно прытрымлівалася».


Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
  • 👍 17
Post #2734 349

Forwarded from Спадчына

Аднавіў працу сайт з інтэрактыўнай картай гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва

Анлайн-база помнікаў была створаная яшчэ ў 2021 годзе, аднак папярэдні дамен праекта (kropki.by) і яго хостынг былі страчаныя самі-ведаеце-чаму. Цяпер каталог цалкам перазапусцілі на новай пляцоўцы mahiliou.space.

На гэты момант на карце сабрана 180 аб'ектаў. Найбольш знакавыя з іх, пераважна культавыя і найважнейшыя грамадскія будынкі, адзначаныя ўнікальнымі іконкамі. Пры кліку на кропку выдаецца кароткая гістарычная даведка і галерэя фотаздымкаў помніка.

Таксама на карту контурамі нанесены межы гістарычнага цэнтра горада і яго прадмесцяў. Сістэма мае ўбудаваны пошук па назве і адрасе, а таксама дазваляе фільтраваць архітэктурныя аб'екты па канфесійнай прыналежнасці і сучасным стане (захаваўся, страчаны, адноўлены, выклікае трывогу).

#Магілёў #ахова
  • 👍 14
Post #2733 325

Forwarded from Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi

🕯 23 ліпеня — дзень памяці Аляксандра Ружанцова (1893–1966), выбітнага беларускага дзеяча, афіцэра Літоўскага войска, гісторыка, бібліёграфа і аднаго з самых яскравых сімвалаў беларуска-літоўскай супрацы ў XX стагоддзі

Паніхіда за заўждыпамятнага Аляксандра адбудзецца заўтра 23 ліпеня (чацвер) у 18:00 у нашай віленскай царкве па адрасе Bokšto g. 4. Запрашаем усіх далучыцца да супольнай малітвы за чалавека, які ўсё жыццё аддана служыў Беларусі і Літве.


✌️ 🇱🇹 Аляксандр Ружанцоў быў камандзірам Беларускага асобнага батальёна ў складзе Арміі Літвы ў 1919–1921 гадах. Менавіта пад яго кіраўніцтвам беларускія вайскоўцы служылі Літоўскай Рэспубліцы, абараняючы яе незалежнасць.

🇧🇾🗡 Ён перайшоў на бок Літвы пасля заканчэнне Першай сусветнай і стаў адным з арганізатараў беларускіх нацыянальных вайсковых аддзелаў. За службу быў узнагароджаны ордэнам Віціса — адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Літвы.

📰 Ружанцоў быў рэдактарам першых беларускіх вайсковых выданняў у Літве — «Варта Бацькаўшчыны» і «Браслаўскай сценнай газеты». Ён падтрымліваў беларускую адукацыю, культуру і нацыянальную свядомасць сярод беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку ў Браславе, які ў 1920 годзе знаходзіўся пад кантролем літоўскага войска.

📚 Амаль два дзесяцігоддзі ён узначальваў Цэнтральную вайсковую бібліятэку Літвы, стварыў адну з найлепшых спецыялізаваных бібліятэк краіны, рэдагаваў галоўны літоўскі бібліяграфічны часопіс «Bibliografijos žinios», а пасля стаў адным з заснавальнікаў літоўскай бібліяграфічнай службы ў эміграцыі. У Літве яго і сёння лічаць адным з бацькоў нацыянальнай бібліяграфіі.

🏺 Адначасова ён ніколі не пакідаў беларускую справу. Ружанцоў даследаваў гісторыю беларускіх вайсковых фармаванняў, пісаў пра беларуска-літоўскія сувязі, перакладаў беларускую літаратуру на літоўскую мову, рыхтаваў бібліяграфію беларускіх выданняў, супрацоўнічаў з беларускімі эміграцыйнымі ўстановамі і распаўсюджваў інфармацыю пра беларускае культурнае жыццё сярод літоўцаў.

🛩 Падчас Другой сусветнай вайны ён працаваў некаторы час у Вільні, выступаў з дакладамі ў Беларускім навуковым таварыстве, збіраў успаміны беларускіх афіцэраў Літоўскага войска і рупіўся пра захаванне гісторыі беларусаў у Літве.

🇺🇸 Пасля вайны Ружанцоў жыў у Германіі, а пасля ў ЗША, але да апошніх дзён працягваў працаваць дзеля беларускай і літоўскай культур. Ён рыхтаваў бібліяграфічныя паказальнікі, рэдагаваў беларускія матэрыялы для «Lietuvių enciklopedija», перакладаў на літоўскую Янку Купалу, Вацлава Ластоўскага, Юрку Віцьбіча і выдаваў інфармацыйныя бюлетэні пра жыццё беларусаў у вольным свеце.

📚 У савецкія часы імя Ружанцова было фактычна выкрасленае з беларускай гісторыі. Яго вяртанне ў беларускі кантэкст адбылося толькі ў 1989 годзе дзякуючы публікацыі будучага Нобелеўскага лаўрэата і былога палітвязня Алеся Бяляцкага, які таксама падрыхтаваў да друку творы і даследаванні Ружанцова.

🙏 Запрашаем ушанаваць памяць чалавека, які ўсё жыццё будаваў масты паміж Беларуссю і Літвой, служыў двум суседнім і блізкім народам і захоўваў беларускую спадчыну.

🕯️Вечная памяць патрыёту Літвы і Беларусі Аляксандру Ружанцову.
  • ❤ 17
  • 🕊 4
  • 🙏 3
  • 👍 1
  • 👏 1
Post #2732 341

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

У Бабруйску абвалілася сцяна найстарэйшага будынка горада — касцёла езуітаў XVIII стагоддзя

У Бабруйску адбыўся абвал мура паўночнай сакрыстыі былога касцёла езуітаў — найстарэйшага захаванага будынка горада. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Як вынікае са здымкаў з месца падзеі, аўтэнтычны мур XVIII стагоддзя абваліўся яшчэ ў красавіку, аднак праз поўную закінутасць аб’екта на гэта звярнулі ўвагу толькі цяпер.

Помнік архітэктуры, афіцыйна ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, пустуе з пачатку 2000-х гадоў. Пасля моцных пажараў 2011 і 2012 гадоў яго фізічная дэградацыя набыла незваротны характар, аднак ніякіх супрацьаварыйных працы на аб’екце не праводзілася.

Чытаць на сайце або без VPN.
  • 😢 13
  • 🤬 8
  • 💔 2
  • 😨 1
Post #2731 333

Forwarded from Будзьма беларусамі!

☦️На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?

Знікненне шэдэўра Лазара Богшы падчас Другой сусветнай вайны застаецца адной з галоўных культурных страт Беларусі. Аднак мала хто ведае, што ў гэтай святыні існаваў гістарычны двайнік — напрастольны крыж, створаны ў Вялікім Княстве Літоўскім трыма стагоддзямі пазней. Яго шмат у чым напаткаў лёс полацкага арыгінала, хоць і не такі трагічны, піша «Наша Ніва».

Славуты напрастольны каўчэг, створаны майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе, хаваў у сабе пяць хрысціянскіх рэліквій, у тым ліку кроў Хрыста і кавалак Гроба Гасподняга. Аднак традыцыя вырабу такіх складаных сакральных прадметаў не абарвалася ў дамангольскай эпосе. Праз тры з лішкам стагоддзі, у 1494–1495 гадах, айчынныя ювеліры стварылі іншы крыж, які ў сваіх прапорцыях і аздабленні пераймаў полацкі арыгінал.


Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • ❤ 8
  • 👍 2
Post #2730 936
35 гадоў беларускай незалежнасці: сустрэча ў Варшаве

27 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу, прысвечаную падзеям 1991 года — выхаду Беларусі з савецкага саюзнага праекта і станаўленню інстытутаў незалежнай дзяржавы.

Галоўны госць — Лявон Баршчэўскі, адзін з «дэпутатаў Незалежнасці» і непасрэдны ўдзельнік тагачасных палітычных працэсаў. Да размовы таксама далучыцца прафесар Віктар Шадурскі, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990–1996)».

Вядоўца — Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Удзельнікі змогуць падзяліцца ўласнымі ўспамінамі і меркаваннямі.

📅 27 ліпеня, 18:00
📍 Музей Вольнай Беларусі
, Foksal 11/1, Варшава
  • 👍 14
  • 🤔 2
Post #2729 397

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

Карона Вітаўта
🔻 На гэтым здымку 35-ы прэзідэнт ЗША Джон Фіцджэралд Кенэдзі цісне руку невысокаму чалавеку з каротка падстрыжанымі валасамі.

Гэта Давід Дубінскі. Ён нарадзіўся ў беларускім Брэсце, яго імя амаль невядомае ў Беларусі. Але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя падтрымку ўраджэнца Брэста шукалі прэзідэнты ЗША - Франклін Рузвельт, Дуайт Эйзенхаўэр, Гары Труман, Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан. 🇺🇸

Як сыну берасцейскага пекара ўдалося стаць адным з самых уплывовых прафсаюзных лідараў Амерыкі, чалавекам, за якому давяралі сотні тысяч амерыканскіх рабочых?
Чытаць далей тут 🔻: Беларускі след у Белым доме

Фота з кнігі "The Master of Seventh Avenue: David Dubinsky and the American Labor Movement"
  • 👍 8
  • 🔥 4
  • 👏 1
  • 🙏 1
  • 🏆 1
Post #2728 353

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Рыцарскія раманы прыйшлі на беларускія землі з тэрыторыі сучаснай Харватыі

Ліля Цітко ў польскім часопісе Slavia Orientalis (2025 г.) правяла лінгвістычны аналіз помнікаў старабеларускай перакладной літаратуры, сярэдневяковых рыцарскіх раманаў – «Аповесці пра Трышчана» і «Аповесці пра Баву» (XVI ст.).

Аналіз паказаў, што творы, хутчэй за ўсё, былі перакладзены не напрамую з італьянскай, а праз страчаную сербска-харвацкую рэдакцыю. Верагодным месцам узнікнення пасрэдніцкіх тэкстаў была Далмацыя (раён Дуброўніка, тэрыторыя сучаснай Харватыі). Гэты рэгіён у Сярэднявеччы спрыяў узаемадзеянню раманскай і славянскай культураў. Паўднёваславянскія рэдакцыі рыцарскіх раманаў дасягнулі земляў ВКЛ, дзе былі створаны іх старабеларускія версіі.

У ВКЛ раманы былі адаптаваны: тэма кахання стала менш важным элементам сюжэту, чым тэма гераізму. Гэта тлумачыцца тым, што літаратурная дзейнасць была ў асноўным абмежавана манастырамі і адлюстроўвала ідэалогію перакладчыка ці перапісчыка.
  • 👍 16
  • 🤔 3
  • 🔥 1
  • 🤷 1
Post #2727 348

Forwarded from Наша Ніва

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Падчас даследаванняў вучоныя выявілі рэшткі ўмацаванняў, знішчаныя пажарам. Сярод іх — земляны вал, на якім раней стаяла драўляная сцяна.

https://nashaniva.com/400334

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400334
  • 👍 7
  • ❤ 3
  • 🔥 1
  • 🤔 1
Post #2726 365

Forwarded from Белсат

♟ Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень шахматаў

Ці ведалі вы, што на нашых землях гэтая гульня была распаўсюджаная яшчэ ў часы ВКЛ? Больш за тое, нашых продкаў лічылі майстрамі гульні ў шахматы – пра гэта пісаў нават сярэднявечны падарожнік ☝️
  • 👍 16
  • ❤ 4
Post #2725 491
🏰 Наваградская шляхта падчас бескаралеўя 1733-1735 гадоў

Суполка «Наваградства» падзялілася чарговай відэалекцыяй, прысвечанай гісторыі Наваградка. Доктар гістарычных навук Андрэй Мацук распавядае пра ролю наваградскай шляхты падчас бескаралеўя і вайны за польскую спадчыну 1733–1735 гадоў.

У супрацьстаянні прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага і будучага караля Аўгуста ІІІ перапляліся інтарэсы еўрапейскіх дзяржаў, магнацкіх груповак і мясцовай шляхты. Адным з важных пытанняў стаў лёс надзвычай багатых «нойбургскіх уладанняў», а Расійская імперыя адкрыта і таемна ўмешвалася ў палітычныя працэсы на тэрыторыі ВКЛ.

Якую пазіцыю заняла наваградская шляхта і як яна паўплывала на вынік супрацьстаяння — глядзіце ў лекцыі.

▶️ https://youtu.be/Tv-clxX5fcg
YouTube Наваградская шляхта падчас бескаралеўя 1733—1735 гадоў - лекцыя Андрэя Мацука Відэа-запіс публічнай лекцыі доктара гістарычных навук Андрэя Мацука. Арганізатар: суполка "Наваградства" пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза 🇪🇺 і тэатра "Купалінка". Месца і час правядзення: Варшава, прастора Rodzinna Europa, 10.05.2026 "Бескаралеўе 1733…
  • 👍 10
  • 👏 5
Post #2724 327

Forwarded from Наша Ніва

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю

Рухаючыся з расійскай глыбінкі да еўрапейскіх межаў, даследчык Ёган Генрых Блазіус зафіксаваў, як усеагульная апатыя насельніцтва глыбіннай Расіі раптам разбіваецца аб нябачную сцяну. За ёй пачынаўся свет хударлявых людзей у белых шапках, манументальнага барока і вірлівых гарадкоў — край, які катэгарычна адмаўляўся злівацца з метраполіяй.

https://nashaniva.com/400062

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400062
  • ❤ 17
  • 👍 6
  • 👏 1
  • 🙏 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →