130 гадоў таму нарадзіўся Аляксандар Орса, які падрыхтаваў эліту беларускай паваеннай эміграцыі
24 ліпеня 1896 году нарадзіўся Аляксандар Орса — беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. Займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту беларускай паваеннай эміграцыі.
Орса паходзіў з Наваградчыны. Быў выпускніком Карлава ўнівэрсытэту ў Празе.
З 1949 году Аляксандар Орса жыў у Злучаных Штатах. Стаў адным з заснавальнікаў Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, стварыў у Нью-Ёрку першую парафію Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Меў непасрэднае дачыненьне да паўстаньня тамсама Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Быў міністрам асьветы эміграцыйнага ўраду БНР.
Больш падзей 24 ліпеня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/v3oB8
Post #2736
299
