TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3289 178
«Калі мы прайграем вайну, нас усіх павесяць!»

У архіў берлінскага аддзялення Інстытута імя Вітальда Пілецкага паступілі ўспаміны нямецкага чыноўніка, які ў 1943–1944 гадах працаваў у акупацыйнай адміністрацыі на тэрыторыі Польшчы.

У беларускім кантэксце ўвагі заслугоўвае эпізод, у якім аўтар пераказвае размову з афіцэрам вермахта пра масавыя расстрэлы яўрэяў у акупаваным Мінску.

Афіцэр расказаў, як мужчын, жанчын і дзяцей прывозілі грузавікамі да вялікіх ям і забівалі стрэламі ў патыліцу. Удзельнікі расстрэлаў былі п'яныя, а адзін з іх страціў розум.

«Мяне ванітуе. Гэтага не можа быць! [...] Калі гэта праўда і мы прайграем вайну, нас усіх павесяць!» — занатаваў чыноўнік сваю рэакцыю.

Пра гэты дакумент і яго значэнне для даследавання нацысцкай акупацыі распавядае Віктар Корбут у рубрыцы «Варшаўскі мост» Беларускай службы Польскага радыё.
  • 👍 7
More from @beliph
  1. Oct 16, 2026Ужо сёньня: 80 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім зл…
  2. Oct 15, 2026Ініцыятыва Maldzis на аўкцыёне ў Польшчы набыла тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, з…
  3. Oct 15, 2026📖 «Літаратурныя зацемкі»: Сяргей Дубавец пра ўспаміны Яна Булгака і свет шляхецкай Белару…
  4. Oct 15, 2026🔻 Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, які нарадзіўся пад Івацэвічамі. Пасля ягонай смерці 15…
  5. Oct 15, 2026«Беларускі след»: як беларускія партызаны змагаліся за Вільню ў 1922 годзе У пачатку 1920-…
  6. Oct 14, 2026«Валадарка», Камароўскі лес і яшчэ 12 мясьцінаў. Актывісты склалі «Мапу сьмяротных пакаран…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →