TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3287 125
📖 «Літаратурныя зацемкі»: Сяргей Дубавец пра ўспаміны Яна Булгака і свет шляхецкай Беларусі

У новым выпуску падкаста «Літаратурныя зацемкі» пісьменнік і публіцыст Сяргей Дубавец звяртаецца да кнігі ўспамінаў «Край дзіцячых гадоў» Яна Булгака — класіка беларускай і польскай фатаграфіі, 150-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета.

Успаміны Булгака пераносяць чытача ў свет шляхецкай Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. У цэнтры аповеду — маёнтак Асташын на Наваградчыне, сямейныя традыцыі, побыт і культурнае асяроддзе эпохі, якая паступова адыходзіла ў мінулае.

Асобную ўвагу Дубавец надае моўнаму жыццю тагачаснай шляхты. Беларуская мова гучала не толькі сярод сялян і прыслугі, але і ў шляхецкіх сем’ях, дзе яе ўжывалі побач з польскай. Булгак згадвае, што ягоны бацька любіў беларускую гаворку як родную і ахвотна карыстаўся ёю ў сямейных размовах.

🎧 Выпуск можна паслухаць або прачытаць у тэкставай версіі з цытатамі з кнігі
  • ❤ 9
  • 👍 2
More from @beliph
  1. Oct 15, 2026Ініцыятыва Maldzis на аўкцыёне ў Польшчы набыла тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, з…
  2. Oct 15, 2026🔻 Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, які нарадзіўся пад Івацэвічамі. Пасля ягонай смерці 15…
  3. Oct 15, 2026«Беларускі след»: як беларускія партызаны змагаліся за Вільню ў 1922 годзе У пачатку 1920-…
  4. Oct 14, 2026«Валадарка», Камароўскі лес і яшчэ 12 мясьцінаў. Актывісты склалі «Мапу сьмяротных пакаран…
  5. Oct 14, 2026📝 «Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабоч…
  6. Oct 14, 2026Першы студэнцкі масавы пратэст у незалежнай Беларусі 14 кастрыніка 1994 года ў Менску прай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →