TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3291 181

Forwarded from Будзьма беларусамі!

🔍 Унікальную капліцу-склеп XVII стагоддзя знайшлі пад Талачынам

У Талачынскім раёне вучоныя-археолагі знайшлі капліцу-склеп XVII стагоддзя. Пры гэтым яе апісання няма ні ў адным гістарычным дакуменце.

🧐 Даўжыня будынка да 10 м. Сцены склепа таўшчынёй 1,5 м. Фундамент капліцы-склепа складаецца з дзікіх валуноў. Захаваліся і фрагменты размалёўкі.

«Часам на старых картах можна ўбачыць маленькі крыжык, які абазначае месца, дзе калісьці стаяла царква або капліца. Альбо літару «K». Я вывучыў мноства такіх карт, але нідзе гэтага не сустракаў: іншыя, менш значныя аб’екты на іх адзначаны, а гэты — не. Прыязджалі геафізікі з абсталяваннем і паведамілі, што ўчастак літаральна ўсеяны абломкамі цэглы і каменю, з-за чаго цяжка зразумець, што менавіта там знаходзіцца пад зямлёй», — адзначыў краязнавец Дзмітрый Іўчанка.


Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • 👍 6
  • 🔥 2
More from @beliph
  1. Oct 16, 2026🪨 Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана, загінулым у Другой сусвет…
  2. Oct 16, 2026Ужо сёньня: 80 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім зл…
  3. Oct 16, 2026«Калі мы прайграем вайну, нас усіх павесяць!» У архіў берлінскага аддзялення Інстытута імя…
  4. Oct 15, 2026Ініцыятыва Maldzis на аўкцыёне ў Польшчы набыла тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, з…
  5. Oct 15, 2026📖 «Літаратурныя зацемкі»: Сяргей Дубавец пра ўспаміны Яна Булгака і свет шляхецкай Белару…
  6. Oct 15, 2026🔻 Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, які нарадзіўся пад Івацэвічамі. Пасля ягонай смерці 15…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →