🪨 Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана, загінулым у Другой сусветнай вайне
Як паведамляе «Віцебская Вясна», памятны знак у выглядзе вялікага каменя з мемарыяльнай шыльдай з’явіўся на вайсковым пахаванні каля вёскі Шапуры Віцебскага раёна.
Тут пахаваныя амаль 18 тысяч чалавек, сярод якіх каля 700 ураджэнцаў Узбекістана, у тым ліку каля 50 — выхадцы з Андзіжанскай вобласці.
Гэта першы выпадак на абласным узроўні, калі асобна ўшанавалі памяць загінулых вайскоўцаў — прадстаўнікоў іншага народа.
Выбар месца і нагоды для ўсталявання памятнага знака выглядае невыпадковым. На думку «Віцебскай Вясны», за ўшанаваннем памяці загінулых выразна прасочваецца палітычная і эканамічная матывацыя: улады Віцебшчыны імкнуцца ўмацаваць сувязі з Андзіжанскай вобласцю Узбекістана, адкуль плануюць масава прыцягваць працоўных мігрантаў.
Post #3292
198


- 🤮 6
- 🤔 5
- 😁 1
- 🤪 1