У Бабруйску абвалілася сцяна найстарэйшага будынка горада — касцёла езуітаў XVIII стагоддзя
У Бабруйску адбыўся абвал мура паўночнай сакрыстыі былога касцёла езуітаў — найстарэйшага захаванага будынка горада. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».
Як вынікае са здымкаў з месца падзеі, аўтэнтычны мур XVIII стагоддзя абваліўся яшчэ ў красавіку, аднак праз поўную закінутасць аб’екта на гэта звярнулі ўвагу толькі цяпер.
Помнік архітэктуры, афіцыйна ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, пустуе з пачатку 2000-х гадоў. Пасля моцных пажараў 2011 і 2012 гадоў яго фізічная дэградацыя набыла незваротны характар, аднак ніякіх супрацьаварыйных працы на аб’екце не праводзілася.
Чытаць на сайце або без VPN.
Post #2732
341
