TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2734 349

Forwarded from Спадчына

Аднавіў працу сайт з інтэрактыўнай картай гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва

Анлайн-база помнікаў была створаная яшчэ ў 2021 годзе, аднак папярэдні дамен праекта (kropki.by) і яго хостынг былі страчаныя самі-ведаеце-чаму. Цяпер каталог цалкам перазапусцілі на новай пляцоўцы mahiliou.space.

На гэты момант на карце сабрана 180 аб'ектаў. Найбольш знакавыя з іх, пераважна культавыя і найважнейшыя грамадскія будынкі, адзначаныя ўнікальнымі іконкамі. Пры кліку на кропку выдаецца кароткая гістарычная даведка і галерэя фотаздымкаў помніка.

Таксама на карту контурамі нанесены межы гістарычнага цэнтра горада і яго прадмесцяў. Сістэма мае ўбудаваны пошук па назве і адрасе, а таксама дазваляе фільтраваць архітэктурныя аб'екты па канфесійнай прыналежнасці і сучасным стане (захаваўся, страчаны, адноўлены, выклікае трывогу).

#Магілёў #ахова
  • 👍 14
More from @beliph
  1. Oct 16, 2026Ужо сёньня: 80 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім зл…
  2. Oct 16, 2026«Калі мы прайграем вайну, нас усіх павесяць!» У архіў берлінскага аддзялення Інстытута імя…
  3. Oct 15, 2026Ініцыятыва Maldzis на аўкцыёне ў Польшчы набыла тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, з…
  4. Oct 15, 2026📖 «Літаратурныя зацемкі»: Сяргей Дубавец пра ўспаміны Яна Булгака і свет шляхецкай Белару…
  5. Oct 15, 2026🔻 Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, які нарадзіўся пад Івацэвічамі. Пасля ягонай смерці 15…
  6. Oct 15, 2026«Беларускі след»: як беларускія партызаны змагаліся за Вільню ў 1922 годзе У пачатку 1920-…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →