Біяграфію яшчэ адного культурніцкага дзеяча спрабуюць зрабіць аргументам "за народнае адзінства"
▶️ Пасля няўдалай спробы выкарыстаць у прапагандысцкіх мэтах біяграфію мастака Язэпа Драздовіча газета "Віцьбічы" апублікавала яшчэ адзін прыклад, калі жыхар Заходняй Беларусі пацярпеў ад "антыбеларускай палітыкі польскіх уладаў". Так з'явіўся артыкул "А вы знали, за что уроженец Глубокского района писатель Алесь Дубрович оказался в тюрьме?"
Прапагандысты прыгадалі, што паэт быў удзельнікам I нелегальнага з’езду пісьменнікаў, і за гэта два гады правёў за кратамі ў Віленскай турме на Лукішках. У 1936 г. ён выйшаў на волю адразу пасля суду.
Праўда, у сучаснай Беларусі за такі "экстрэмізм" людзям за такія праявы "экстрэмізму" даюць куды большыя тэрміны пад абвінавачанні ў "здрадзе Радзіме", але гаворка зараз не аб тым. Аўтар артыкула "забыўся" паведаміць, што Алесь Дубровіч "за панскай Польшчай" шмат друкаваўся ў мясцовых беларускіх выданнях - у газетах, якія вольна выходзілі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Канешне, згадваць такія факты для дзяржпрапагандыстаў непажадана, бо яны робяць не такой трагічнай "карцінку" пра "вынішчэнне усяго беларускага".
І -так, аўтары, якія разам з Дубровічам друкаваліся ў газетах з назвамі “Доля працы”, “Беларуская газета”, “Літаратурная старонка”, “Беларускі летапіс”, “Калоссе” і гд, насамрэч "призывали к освобождению родного края от угнетения". Можаце сабе уявіць нешта падрбнае зараз?
На жаль, жыццё Алеся Дубровіча скончылася трагічна - ён быў расстраляны нацыстамі ў 1942-м годзе.
Post #5828
112

- ❤ 1
- 🤬 1