TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 291 subscribers
Post #5810 136
Біяграфію Язэпа Драздовіча паспрабавалі зрабіць аргументам за «народнае адзінства»

У віцебскіх дзяржСМІ разгарнуляся цэлая інфармацыйная кампанія напярэдадні 17 верасня – дня, калі ў 1939 годзе тэрыторыі заходняй часткі Беларусі былі далучаны да БССР. Мяжа праходзіла ў тым ліку і на тэрыторыі сучаснай Віцебшчыны, і таму газета “Віцьбічы” вырашыла заінтрыгаваць чытачоў, размясціўшы артыкул “А вы знали, за что Язепа Дроздовича уволили из Глубокской гимназии?”

Гэта факт агульнавядомы: у 1924 годзе вядомы мастак працаваў настаўнікам у польскай гімназіі ў Глыбокім, а паралельна займаўся адраджэннем беларускай культуры. Паводле “Віцьбічаў”, “праз два гады ён быў звольнены за патрыятычную грамадзянскую пазіцыю”.

Аўтар артыкула падае гэта як прыклад ідэалагічнага прыгнёту за часам “панскай Польшчы”. Хаця пры той самай уладзе нічога не перашкодзіла яму па звальненні настаўнічаць у Радашковічах і Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўнічаць з беларускай Акадэміяй навук і атрымліваць прэміі за навуковыя і мастацкія здзяйсненні.

Але – што прынесла Язэпу Драздовічу ўз’яднанне з “братамі з Усходу”? Якраз нічога добрага: у савецкай Беларусі чыноўнікі ад культуры ставіліся да творчасці Драздовіча як да нявартай увагі, яго не прымалі ў Саюз мастакоў Беларусі, ен не мог знайсці вартай працы. Асноўнай крыніцай заробку для яго былі маляваныя дываны для сялян, якія ён ствараў падчас вандровак па вёсках, і якія цяпер складаюць гонар мастацкай спадчыны Беларусі. Жыццё мастака скончылася трагічна: беспрытомнага «дзядзьку Язэпа» знайшлі на дарозе сяляне. Яго адвезлі ў Падсвільскі шпіталь, дзе праз некаторы час ён памёр ва ўзросце 66 гадоў.
  • 😁 2
  • ❤ 1
More from @vicspring
  1. Oct 2, 2026📌 МУС не абнавіў спіс "экстрэмістаў" на сваім сайце. Гэтую інфармацыю цяпер будуць хаваць…
  2. Oct 2, 2026Караткевіч на фоне поля і бярозак. Як вам? Інстаграм-акаўнт Аршанскага райвыканкама апублі…
  3. Oct 2, 2026Вясковец пайшоў з бітай у руках на старшыню сельвыканкаму Інцыдэнт адбыўся ў Віцебскім раё…
  4. Oct 2, 2026Асобаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, змусілі 🧹🪏 добраўпарадкаваць тэрыторыю да абласн…
  5. Oct 2, 2026У спіс тэрарыстаў дадалі Галіну Усцюгаву і Віктара Гурына Віктар Гурын працаваў першым нам…
  6. Oct 1, 2026Следчы камітэт абвясціў пра пачатак спецвытворчасці супраць 5-ці “каліноўцаў”. Двое з іх -…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →