❗️У Віцебску зачынілі яшчэ адну аварыйную школу❗️
«В ходе подготовительных работ к текущему ремонту актового зала ГУО Средняя школа № 10 г. Витебска установлена необходимость дополнительного обследования стропильной системы и перекрытий здания. На время обследования учебный процесс будет организован в близлежащих учреждениях образования», -- паведамляе Тэлеграм-канал Віцебскага гарвыканкама.
Жыхары Віцебска мяркуюць, што пра «аварыйнасць» школьнага будынка было вядома даўно. І нездарма вучняў віцебскай гімназіі №1, пра закрыццё якой паводле «аварыйных» паказанняў стала вядома ў пачатку кастрычніка, не размеркавалі на часовае навучанне ў суседнюю, 10-ю школу.
Вучні гімназіі №1 вучацца хто ў будынку ветэрынарнай акадэміі, хто ў будынку сярэдняй школы №28. Куды накіравалі працягваць навучанне вучняў СШ№10, не паведамляецца.
Будынак сярэдняй школы №10 быў узведзены ў 1937 годзе – у тым жа, што і будынак гімназіі №1, дзе сёлета былі заўважаны небяспечныя шчыліны ў сцяне. ➡️ https://tinyurl.com/4w49uan5
Post #4271
175

- 😢 3
- 😱 1