Будынак віцебскай гімназіі №1 - пад пагрозай абрушэння
🔻🔻🔻
У выніку руху грунтоў у сценах аднаго з карпусоў гімназіі №1 горада Віцебска імя Ж.І. Алфёрава» утварыліся расколіны.
У мэтах забеспячэння бяспекі навучэнцаў і работнікаў навучальнай установы прынята рашэнне аб частковым перамяшчэнні навучальнага працэсу ў іншыя адукацыйныя ўстановы горада Віцебска.
У цяперашні час праводзіцца абследаванне, каб вырашыць, ці падлягае будынак гімназіі рамонту.
Адзін са школьных карпусоў - гэта былая так званая "сталінская школа", узведзеная яшчэ ў 1937 годзе. Але цяпер гэты будынак мае некалькі прыбудоў. У каторым з карпусоў ўтварылася расколіна, у афіцыйным паведамленні гарвыканкама не ўказваецца.
Post #4132
126

- 😢 1