TGViewer
Channel Public Channel
ULegend - вандроўкі па-беларуску

ULegend - вандроўкі па-беларуску

@urbanlegendapp

Экскурсіі па Мінску і не толькі. Тэлеграм-бот для вандровак https://t.me/ULegendAppBot
Падпісвайцеся і на Інстаграм https://instagram.com/ulegendapp
Subscribers
243
Photos
287
Videos
5
Links
129
Recent Posts 12 shown
Post #358 715
Сябры, важная навіна для жыхароў Вільні – мы стварылі асобны акаўнт для нашых квэстаў Ulegendquests! 🔥

Там вас чакаюць актуальныя навіны пра будучыя квэсты і івэнты ў Вільні. Акрамя таго, вы можаце замовіць асобна будзь-які квэст для сваёй кампаніі.

А 21 чэрвеня а 14:00 мы вяртаемся з гарадскім квэстам «1863», які сёлета прысвячаем 200-годдзю Зыгмунта Серакоўскага, аднаму з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў.

Пра квэст:
Вы перанясецеся ў 1863 год: вораг перахапіў чалавека з паролямі для паўстанцаў, атрад чакае на адмысловы сігнал. Ваша місія – прайсці па вуліцах староў Вількі, знайсці падказкі і дапамагчы паўстанцам даведацца пра бяспечнае месца збору.


🔗Усе падрабязнасці па спасылцы на рэгістрацыію

Пасля квэста ўсіх чакае вясёлая вечарына ў Карчме «1863» (Bokšto g. 2), а таксама пачастункі і сувеніры.

📍Кошт з 1 чалавека: 15 еўра (аплата наяўнымі на месцы)
  • ❤ 5
  • 🎉 1
Post #357 262
📍 Заслаўе
Старажытны горад з больш як тысячагадовай гісторыяй, старэйшы за Мінск. Тут два гарадзішчы, гісторыя Рагнеды і Ізяслава, эпоха Рэфармацыі і памежнае жыццё міжваеннага часу. Падарожжа пачынаецца з загадкі — чаму станцыя называецца «Беларусь».
Аўтарка : Вольга Абразцова (@volhaabraztsova)

📍 Наваполацк
Малады горад з нечаканым характарам. Гэта не проста “савецкі горад у полі”, а сапраўдная галерэя мазаік і прыклад урбаністыкі з ідэямі Ле Карбюзье. Маршрут прапануе паглядзець на Наваполацк без стэрэатыпаў — праз архітэктуру і гарадское асяроддзе.
Аўтары: МУП (@miensk_urban_platform)

📍 Мір
Адзін з самых вядомых помнікаў Беларусі — Мірскі замак, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта не толькі абарончае збудаванне, але і сімвал магутнасці роду Радзівілаў, дзе гісторыя адчуваецца ў кожнай вежы і алеі парку.
Аўтарка: Таццяна Віркоўская (@way.to.myself)

📍 Бабруйск
Горад, цесна звязаны з імем Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — заснавальніка беларускай драматургіі. Тут можна прайсціся па месцах, якія захоўваюць яго памяць, і адкрыць для сябе нечаканыя старонкі гісторыі горада і яго крэпасці.
Аўтарка: Дар’я Роскач (@bahouka_art)

📍 Нясвіж
Горад легенд і гісторыі роду Радзівілаў. Ад невялікага двара да неафіцыйнай сталіцы магнацкай “дзяржавы”, які называлі “маленькай Варшавай” і нават “маленькім Парыжам”. Тут пераплятаюцца факты, міфы і сапраўдная веліч архітэктуры.

✨ Усе гэтыя маршруты — гэта магчымасць убачыць Беларусь глыбей: не толькі праз вядомыя сімвалы, але і праз гісторыі, якія часта застаюцца ў цені.

🎧 Вандроўкі дасяжныя праз мабільную аплікацыю ULegend, а некаторыя — і праз Telegram-бота.

💬 А які горад вы адкрылі б для сябе з новага боку? Напішыце ў каментарах — і, магчыма, менавіта туды мы зробім наступны маршрут. 🤗

👟 тэлеграм-бот для вандровак
📱
мабільны дадатак ULegend у Google

—
Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
  • 🔥 3
  • 👍 2
Post #356 187
Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін — дата, якая нагадвае, як важна захоўваць і адкрываць для сябе культурную спадчыну.

Гісторыя жыве не толькі ў сталіцах. Часам яна мацней адчуваецца ў невялікіх гарадах — там, дзе кожная вуліца мае свой голас, а кожны маршрут — сваю гісторыю.

Сёння нагадваем вам пра нашы аўдыягіды па такіх месцах 👇
  • 👍 3
Post #355 335
🌍 Дзе ў замежжы можна знайсці экскурсіі па-беларуску?

Да Дня роднай мовы разам шукаем беларускія галасы ў свеце:

🇵🇱 У Варшаве ў Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN ёсць аўдыягіды па-беларуску.

🇱🇻 У Рызе шукайце беларускую версію буклета са славутасцямі горада ў інфармацыйных цэнтрах.

🇵🇱 У Свідніцы ў Царкве міру (Kościół Pokoju w Świdnicy) даступны аўдыёгід па-беларуску, распрацаваны @valoshka93 — у адным з найпрыгажэйшых драўляных храмаў Еўропы.

🎧 Аўдыягіды па-беларуску ў дадатку ULegend дасяжныя ў Мюнхене, Кракаве, Варшаве, Познані і Вільні.

👉 Калі вам больш даспадобы жывыя экскурсіі па-беларуску, звяртайцеся да нашых гідаў:
@lierka_liusterka — Валерыя, гід па Вільні
@warsawspacyr_gid_warsaw — Юрый, гід па Варшаве
@bielaruski_krakau — Зміцер правядзе вас па беларускім Кракаве
@klennik — Марыя раскажа пра Мюнхен

Захоўвайце спіс, абірайце беларускае ❤️

💬 І дадавайце ў каментарах: дзе яшчэ можна знайсці экскурсіі па-беларуску за мяжой?

Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
  • ❤ 4
  • 🔥 2
Post #354 985
Вітаем у новым годзе і запрашаем на святочны квэст, прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага!

Сёлета лідэру беларускага нацыянальнага вызваленчага руху спаўняецца ажно 188 гадоў.

У нядзелю, 1 лютага, а 14:00 мы будзем рады сустрэцца ў «Карчме 1863», дзе распачнецца квэст, які потым скончыцца вясёлай паўстанцкай вечарынкай у гонар спадара Кастуся!

Каб прыняць удзел, трэба:

1️⃣ Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду праз форму.

2️⃣ Добра зарадзіце тэлефон і ўключыце мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.

3️⃣ Прыходзьце ў нядзелю 1 лютага а 14:00 у Карчму (Bokšto g. 2). Хто пройдзе квэст хутчэй за ўсіх — той пераможца.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы — адмысловыя падарункі!

Кошт удзелу ў квэсце 15 еўра з удзельніка. Да сустрэчы на квэсце. Зычым поспехаў!

Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
  • 🎉 3
  • ❤ 1
  • 🤡 1
Post #350 306
Дзякуй, што былі з намі ў гэты год — слухалі аўдыягіды, хадзілі на івэнты, раілі сябрам, пісалі водгукі і адкрывалі новыя гарады разам з ULegend 💛
2025-ы стаў для нас годам новых магчымасцяў і сапраўды цудоўных сустрэч.

Упершыню ў гэтым годзе мы зрабілі маршрут у калабарацыі: прапанаваныя супрацоўнікамі кампаніі SOFTSWISS пункты сталі асновай эксклюзіўнага шпацыру, які каманда ULegend пераўтварыла ў гісторыю для ўсіх.

Таксама мы сталі яшчэ бліжэй:
📱 аўдыягіды дасяжныя ў мабільнай аплікацыі,
💻 і ў веб-версіі,
🎉 а квэст-івэнты можна замовіць асобна — для каманд, супольнасцяў і сяброў.

У новым годзе мы рыхтуем для вас яшчэ больш эксклюзіўных маршрутаў — па Беларусі і за мяжой. І, вядома, яшчэ больш натхняльных калабарацый 🤝✨

Шчаслівых святаў!
Няхай у 2026 годзе кожны ваш крок вядзе да цудаў, прыгожых месцаў і адкрыццяў, якія захочацца наведваць і перажываць наноў 💫
—
Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
  • ❤ 11
Post #344 286
🎄 Хочаце адчуць Познань па-новаму гэтай зімой?
Разам з кампаніяй SOFTSWISS мы падрыхтавалі маршрут, які вядзе праз атмасферныя вулачкі, назіральныя пляцоўкі, цёплыя кавярні і месцы, дзе гісторыі жывуць на кожным кроку.

А яшчэ — калядная армасфера!
На шляху вас чакаюць дзве святочныя ярмаркі, якія працуюць аж да 6 студзеня на:
✨ Plac Wolności
✨ Stary Rynek

Гэта не проста шпацыр — гэта маленькая казка, створаная тымі, хто сапраўды ведае Познань і любіць яе.

📲 Маршрут у мабільным дадатку і веб-версіі ULegend
— дасяжны бясплатна
— з аўдыягідам ад чароўнай @karalionak.vola
— на беларускай і рускай мовах
— і ідэальны для калядных выходных 💛

Запрашаем на шпацыр, і няхай свет навокал будзе цёплы нават узімку ❄️✨

—
Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
  • 👍 6
  • 🥰 2
Post #343 589
Сёлета адзначаецца 260-гадовы юбілей Міхала Клеафаса Агінскага – дыпламата, палітыка, мецэната і аўтара легендарных паланэзаў. Яго жыццё – гэта суцэльныя таямніцы. Нават дагэтуль даследчыкі спрачаюцца пра дату і месца яго нараджэння!

У суботу, 6 снежня, запрашаем на квэст «Род князёў Агінскіх» у Вільні. Вы знойдзеце мясціны, звязаныя з Агінскімі, даведаецеся пра паходжанне роду, выбітных яго прадстаўнікоў, каханне і розныя авантуры, а таксама пачуеце фрагмент паланэза ўжывую. Пасля квэста далучайцеся да вечарыны з адмысловым госцем і канцэрт-лекцыяй пра Агінскага.

📍 6 снежня, 14:00
📍 Збор: Званіца Кафедральнага сабора

Удзельнікі атрымаюць сувеніры, пераможцы – падарункі.
Вазьміце тэлефон з інтэрнэтам і паўэр-банк – гугліць можна і трэба!

🔗Рэгістрацыя да 5 снежня
па спасылцы

🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.
  • ❤ 8
Post #342 1.73K
Напярэдадні 119-годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе!

«Наша Ніва» – першая «беларуская газэта з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.

А на вечарыне пасля квэста ў нас будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў ужо ў адноўленай Нашай Ніве ў Вільні і ў Менску – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Нашаніўская тэма займае значнае месца сярод ягоных спеваў і літаратурных твораў

Калі і дзе:
Нядзеля, 16 лістапада, 14:00
Месца збору: Базыльянскія муры (Aušros Vartu, 7)

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы – адмысловыя падарункі.

Што браць з сабой: тэлефон з мабільным інтэрнэтам і паўэр-банк. Гугліць трэба!

🔗Спасылка на рэгістрацыю

Рэгістрацыя пажадана да канца дня суботы, 15 лістапада, але ў выключных выпадках — і на месцы.

🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.
  • 🔥 8
Post #341 224

Forwarded from Віленскія вандроўкі, імпрэзы і квэсты ULegend

Надыходзяць Дзяды - старадаўняя традыцыя ўшанавання продкаў.
На гэтых выходных адбудуцца 2 шпацыры памяці па Росах і Бернардынскіх могілках, якія дазволяць дакрануцца да памяці выбітных людзей, тут пахаваных. А гэта паўстанцы і навукоўцы, мастакі і літаратары.
✅ Адмыслова завітаем да помнікаў беларускіх дзеячоў пачатку 20-га стагоддзя: Антона і Івана Луцкевічаў, Лявон Вітан-Дубейкаўскага, Казіміра Сваяка, Францішка Аляхновіча.

📍Росы:
Збіраемся 1 лістапада (субота) ў 16:00 каля галоўнага ўвахода на могілкі
📍Бернардынскія:
Збіраемся 2 лістапада (нядзеля) ў 13:00 каля ўвахода на могілкі.

✅ Бярыце з сабою знічы (лампадкі) і БЧБ стужачкі.
✅ Данаты вядоўцы вітаюцца!
  • ❤‍🔥 5
  • ❤ 2
Post #340 237
ULegend - вандроўкі па-беларуску Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя? 25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў. Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі…
Сябры, нагадваем, што сёння заканчваецца рэгістрацыя на гарадскі квэст "Філаматы і філарэты", які адбудзецца ў суботу 25 кастрычніка ў Вільні. Пачатак а 14:00 у Базыльянскіх мурах (Aušros Vartų g. 7B)
Рэгістрацыя тут. Чакаем і зычым поспехаў! 🤗

Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
  • ❤ 3
Post #339 291

Forwarded from Віленскія вандроўкі, імпрэзы і квэсты ULegend

Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 19 кастрычніка на аўтарскую экскурсію па Вільні, прысьвечаную 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, аднаго з самых вядомых кампазітараў у сьвеце, які сябе ім не лічыў, а насамрэч быў палітыкам, дыпламатам, паўстанцам ды мецэнатам.

Жыцьцё князя Міхала Клеафаса Агінскага поўнае таямніцаў, неверагодных сюжэтаў, раманаў, і вядома, паланэзаў )) Дарэчы, хто напісаў паланэз Агінскага - не такі ўжо і жарт. А ў нібыта юбілейны год дасьледчыкі сталі аспрэчваць нават яго дату ды месца нараджэньня.

Ня менш захапляльнымі былі жыцьцёвыя гісторыі ягоных продкаў, сваяко ды нашчадкаў. Мы з вамі знойдзем некаторыя памяткі гэтага незвычайнага княжацкага роду ў Вільні і пагаварым пра выбітных яго прадстаўнікоў.

Пачатак а 16-й гадзіне. Рэгістрацыя ў гугл-форме ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilnia

Гэтым разам экскурсія платная - каштуе 15 еўра, але падпісчыкам ULegend, групам ад 3 чалавек - зьніжкі. Дзецям да 12 год бясплатна.

Але хутка - бясплатны квэст па роду Агінскіх!
  • ❤ 6
Older posts →

About this channel

How can I read @urbanlegendapp without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for ULegend - вандроўкі па-беларуску: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does ULegend - вандроўкі па-беларуску have?
ULegend - вандроўкі па-беларуску (@urbanlegendapp) has 243 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does ULegend - вандроўкі па-беларуску know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →