TGViewer
ULegend - вандроўкі па-беларуску ULegend - вандроўкі па-беларуску @urbanlegendapp · 243 subscribers
Post #342 1.73K
Напярэдадні 119-годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе!

«Наша Ніва» – першая «беларуская газэта з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.

А на вечарыне пасля квэста ў нас будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў ужо ў адноўленай Нашай Ніве ў Вільні і ў Менску – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Нашаніўская тэма займае значнае месца сярод ягоных спеваў і літаратурных твораў

Калі і дзе:
Нядзеля, 16 лістапада, 14:00
Месца збору: Базыльянскія муры (Aušros Vartu, 7)

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы – адмысловыя падарункі.

Што браць з сабой: тэлефон з мабільным інтэрнэтам і паўэр-банк. Гугліць трэба!

🔗Спасылка на рэгістрацыю

Рэгістрацыя пажадана да канца дня суботы, 15 лістапада, але ў выключных выпадках — і на месцы.

🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.
  • 🔥 8
More from @urbanlegendapp
  1. Jun 16, 2026Сябры, важная навіна для жыхароў Вільні – мы стварылі асобны акаўнт для нашых квэстаў Uleg…
  2. Apr 18, 2026📍 Заслаўе Старажытны горад з больш як тысячагадовай гісторыяй, старэйшы за Мінск. Тут два…
  3. Apr 18, 2026Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін — дата, як…
  4. Feb 21, 2026🌍 Дзе ў замежжы можна знайсці экскурсіі па-беларуску? Да Дня роднай мовы разам шукаем бел…
  5. Jan 23, 2026Вітаем у новым годзе і запрашаем на святочны квэст, прысвечаны дню народзінаў Кастуся Калі…
  6. Dec 31, 2025Дзякуй, што былі з намі ў гэты год — слухалі аўдыягіды, хадзілі на івэнты, раілі сябрам, п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →