📍 Заслаўе
Старажытны горад з больш як тысячагадовай гісторыяй, старэйшы за Мінск. Тут два гарадзішчы, гісторыя Рагнеды і Ізяслава, эпоха Рэфармацыі і памежнае жыццё міжваеннага часу. Падарожжа пачынаецца з загадкі — чаму станцыя называецца «Беларусь».
Аўтарка : Вольга Абразцова (@volhaabraztsova)
📍 Наваполацк
Малады горад з нечаканым характарам. Гэта не проста “савецкі горад у полі”, а сапраўдная галерэя мазаік і прыклад урбаністыкі з ідэямі Ле Карбюзье. Маршрут прапануе паглядзець на Наваполацк без стэрэатыпаў — праз архітэктуру і гарадское асяроддзе.
Аўтары: МУП (@miensk_urban_platform)
📍 Мір
Адзін з самых вядомых помнікаў Беларусі — Мірскі замак, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта не толькі абарончае збудаванне, але і сімвал магутнасці роду Радзівілаў, дзе гісторыя адчуваецца ў кожнай вежы і алеі парку.
Аўтарка: Таццяна Віркоўская (@way.to.myself)
📍 Бабруйск
Горад, цесна звязаны з імем Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — заснавальніка беларускай драматургіі. Тут можна прайсціся па месцах, якія захоўваюць яго памяць, і адкрыць для сябе нечаканыя старонкі гісторыі горада і яго крэпасці.
Аўтарка: Дар’я Роскач (@bahouka_art)
📍 Нясвіж
Горад легенд і гісторыі роду Радзівілаў. Ад невялікага двара да неафіцыйнай сталіцы магнацкай “дзяржавы”, які называлі “маленькай Варшавай” і нават “маленькім Парыжам”. Тут пераплятаюцца факты, міфы і сапраўдная веліч архітэктуры.
✨ Усе гэтыя маршруты — гэта магчымасць убачыць Беларусь глыбей: не толькі праз вядомыя сімвалы, але і праз гісторыі, якія часта застаюцца ў цені.
🎧 Вандроўкі дасяжныя праз мабільную аплікацыю ULegend, а некаторыя — і праз Telegram-бота.
💬 А які горад вы адкрылі б для сябе з новага боку? Напішыце ў каментарах — і, магчыма, менавіта туды мы зробім наступны маршрут. 🤗
👟 тэлеграм-бот для вандровак
📱 мабільны дадатак ULegend у Google
—
Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
Post #357
262
- 🔥 3
- 👍 2