TGViewer
ULegend - вандроўкі па-беларуску ULegend - вандроўкі па-беларуску @urbanlegendapp · 243 subscribers
Post #354 985
Вітаем у новым годзе і запрашаем на святочны квэст, прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага!

Сёлета лідэру беларускага нацыянальнага вызваленчага руху спаўняецца ажно 188 гадоў.

У нядзелю, 1 лютага, а 14:00 мы будзем рады сустрэцца ў «Карчме 1863», дзе распачнецца квэст, які потым скончыцца вясёлай паўстанцкай вечарынкай у гонар спадара Кастуся!

Каб прыняць удзел, трэба:

1️⃣ Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду праз форму.

2️⃣ Добра зарадзіце тэлефон і ўключыце мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.

3️⃣ Прыходзьце ў нядзелю 1 лютага а 14:00 у Карчму (Bokšto g. 2). Хто пройдзе квэст хутчэй за ўсіх — той пераможца.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы — адмысловыя падарункі!

Кошт удзелу ў квэсце 15 еўра з удзельніка. Да сустрэчы на квэсце. Зычым поспехаў!

Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
  • 🎉 3
  • ❤ 1
  • 🤡 1
More from @urbanlegendapp
  1. Jun 16, 2026Сябры, важная навіна для жыхароў Вільні – мы стварылі асобны акаўнт для нашых квэстаў Uleg…
  2. Apr 18, 2026📍 Заслаўе Старажытны горад з больш як тысячагадовай гісторыяй, старэйшы за Мінск. Тут два…
  3. Apr 18, 2026Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін — дата, як…
  4. Feb 21, 2026🌍 Дзе ў замежжы можна знайсці экскурсіі па-беларуску? Да Дня роднай мовы разам шукаем бел…
  5. Dec 31, 2025Дзякуй, што былі з намі ў гэты год — слухалі аўдыягіды, хадзілі на івэнты, раілі сябрам, п…
  6. Dec 25, 2025🎄 Хочаце адчуць Познань па-новаму гэтай зімой? Разам з кампаніяй SOFTSWISS мы падрыхтавал…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →