Дзякуй, што былі з намі ў гэты год — слухалі аўдыягіды, хадзілі на івэнты, раілі сябрам, пісалі водгукі і адкрывалі новыя гарады разам з ULegend 💛
2025-ы стаў для нас годам новых магчымасцяў і сапраўды цудоўных сустрэч.
Упершыню ў гэтым годзе мы зрабілі маршрут у калабарацыі: прапанаваныя супрацоўнікамі кампаніі SOFTSWISS пункты сталі асновай эксклюзіўнага шпацыру, які каманда ULegend пераўтварыла ў гісторыю для ўсіх.
Таксама мы сталі яшчэ бліжэй:
📱 аўдыягіды дасяжныя ў мабільнай аплікацыі,
💻 і ў веб-версіі,
🎉 а квэст-івэнты можна замовіць асобна — для каманд, супольнасцяў і сяброў.
У новым годзе мы рыхтуем для вас яшчэ больш эксклюзіўных маршрутаў — па Беларусі і за мяжой. І, вядома, яшчэ больш натхняльных калабарацый 🤝✨
Шчаслівых святаў!
Няхай у 2026 годзе кожны ваш крок вядзе да цудаў, прыгожых месцаў і адкрыццяў, якія захочацца наведваць і перажываць наноў 💫
—
Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект
Post #350
306




- ❤ 11