Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 19 кастрычніка на аўтарскую экскурсію па Вільні, прысьвечаную 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, аднаго з самых вядомых кампазітараў у сьвеце, які сябе ім не лічыў, а насамрэч быў палітыкам, дыпламатам, паўстанцам ды мецэнатам.
Жыцьцё князя Міхала Клеафаса Агінскага поўнае таямніцаў, неверагодных сюжэтаў, раманаў, і вядома, паланэзаў )) Дарэчы, хто напісаў паланэз Агінскага - не такі ўжо і жарт. А ў нібыта юбілейны год дасьледчыкі сталі аспрэчваць нават яго дату ды месца нараджэньня.
Ня менш захапляльнымі былі жыцьцёвыя гісторыі ягоных продкаў, сваяко ды нашчадкаў. Мы з вамі знойдзем некаторыя памяткі гэтага незвычайнага княжацкага роду ў Вільні і пагаварым пра выбітных яго прадстаўнікоў.
Пачатак а 16-й гадзіне. Рэгістрацыя ў гугл-форме ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilnia
Гэтым разам экскурсія платная - каштуе 15 еўра, але падпісчыкам ULegend, групам ад 3 чалавек - зьніжкі. Дзецям да 12 год бясплатна.
Але хутка - бясплатны квэст па роду Агінскіх!
Post #339
291
