TGViewer
Channel Public Channel
Вершы нікому не патрэбныя

Вершы нікому не патрэбныя

@sashanefer

Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Subscribers
127
Photos
717
Videos
12
Links
115

Showing posts older than #550 · Back to latest

Older Posts 14 shown
Post #549 94

Forwarded from Суполка беларускіх пісьменнікаў

⭐️ Паэтычны майстар-клас

7 чэрвеня Варшаўская кнігарня "Букіністка" запрашае ўсіх на паэтычны майстар-клас і чытку вершаў. Майстар-клас правядуць: паэтка Валерыя Ваўкагонава і паэт, перакладчык Артур Камароўскі.👍👍👍

Папярэдні досвед не мае значэнне для ўдзелу: запрашаюцца як паэты і паэткі, так і тыя, хто ніколі не пісаў вершаў.🔥🔥🔥

Пасля майстар-класа пройдзе адкрытая сумесная чытка, дзе можна будзе прачытаць свой верш у бяспечнай і ўтульнай атмасферы аднадумцаў".👍👍👍

❗️Час: 16.00.
👉 Адрас: Кнігарня "Букіністка" (ul. Smulikowskiego 4C, metro Kopernik)

#анонс
  • 👍 3
Post #548 123
тысячы аскепкаў⠀
фотак дзіцячых⠀
глядзяць на мяне⠀⠀⠀
      з падлогі бруднай
успамін празрысты
коціцца мячык
сыпляцца словы
      пясчанай грудай

шматлікія пахі
каштанаў бэзу
зноў пыл шабуршаць
летнім паветрам
сцежкі каменныя
рэха гарэзы
нямеюць ногі
      жнуць кіламетры

піраміды праблем
будні дарослых
сочаць за мной
      ды цягнуць за ногі
так лёгка было
дзе Белыя Росы
сваёй чысцінёй
      мылі падлогі

2026 г.
  • ❤ 8
  • 🔥 3
  • 👍 2
Post #545 130
  • 👍 2
Post #544 132
Больно существовать под прессом вечным.
Мыслей когорты, предоставлю речь им.
Как победить воспоминаний тени?
Пулю из мозга достать и в колене
Связки зашить перламутровой ниткой,
Выбежать в поле и хлопнуть калиткой...
Душа в царапинах, вянет фрезия.
Декабрь, отправленная поэзия.
Ужин, скучающая агрессия.
Звонок в дверь - на пороге депрессия.
Говорит: все укусы беззубые.
Да ворчит: что шаги хромоногие.
Эх вы, волосы, редкие, русые
Да стихи неформала убогие.
У Бога я. Бухло в сепарации,
Флаг - портянка, отрекся от нации.
Не Гораций, не школа Вергилия,
На овации похер, идиллия,
Рифмовать, выпивать и не париться
Потолок улетел не провалится,
Аритмия прошла и не дёргаеться,
Чтобы с гордостью выполнить долг отца.
Жизнь - эгзистенциальная проблема
Не советский культ, не рассказы Лема,
Голова - коробка противоречий,
Коммунизма Бердяева предтечей,
Речи Бакунина, да и другое,
Кто же захочет остаться слугою?
Если прочтёт мандаты Ульянова,
Выстрелов эхо матроса пьяного,
Ему похуй войны и катаклизмы,
Своим просвещенным, бля, нигилизмом,
Мы для системы становимся клизмой.
Сквозь призму искусственных обещаний
Совесть свою наебали мещане.
С вещами прощался мало-помальски,
Хреновый был год, да ещё Вандальский
Режет сознаниe чёткое слово:
"Назвался поэтом - живи хуёво"...

7 декабря 2018 г.
  • 🔥 3
  • 👍 2
Post #543 102
  • 🔥 4
Post #542 100
А ў маштабе Беларусі?
Post #541 115
Цікавыя рэчы адбываюцца ў Кракаве. У нядзелю адбыўся гарадскі рэферэндум і колькасці галасоў (каля 171 тыс.) хапіла, каб адхіліць ад улады дзеючага мэра Аляксандра Мішальскага. Гэта палітык і лідар малаполскага філіяла Грамадзянскай Кааліцыі (партыі прэм'ера Дональда Туска). Мэрам ён прабыў дакладна два гады, а выйграў невялікай перавагай галасоў. Да яго было шмат пытанняў наконт супярэчлівай гарадской палітыкі, непатызму, дзіўных рэформ (Зона чыстага транспарта), узрост задоўжанасці Кракава, агульнае незадавальненне развіццём горада ці рост цэн на квіткі ў публічным транспарце.

Гарадскую раду ў сваю чаргу не адхілілі, не хапіла галасоў. Удзел у рэферэндуме ўзялі 29,99 % жыхароў, з якіх за адхіленне выказалася 171,581 асоб (97,93 %), супраць было 3,631 (2,07%).
То бок агулам менш, чым 1/3 насельніцтва, якое мае права голасу. Нават не палова.

На гэтую тэму выказаліся ўжо ўсе, бо гэта гістарычная падзея. Я, канешне, далёка не прыхільнік Мішальскага, крытыка ў ягоны бок апраўданая. І як анархіст лічу, што рэферэндум амаль што адзіны палітычны механізм, якім мы можам скарыстацца, каб выказаць сваё меркаванне. Не блытаць з выбарамі, на якіх мы аддаем свой голас за кагосьці, каб той за нас вырашаў. А менавіта мы самі, прамой дэмакратыяй, вырашаем, што не хочам таго ці гэтага і наадварот, мы канкрэтна падтрымліваем або такія рашэнні, або іншыя. Па канкрэтных патыннях, а не праз выбары пастуха на чарговыя 4-5 год. І важна, што такія механізмы працуюць. Прынамсі штосьці падобнае да дэмакратыі ў гэтай палітычнай сістэме. Прыгадаю, што перадапошні мэр праф. Яцэк Майхроўскі быў лакальным царком ажно 22 гады! Нічога не нагадвае?

І калі адбываліся выбары, можна было запытацца: а хто ж яго заменіць? І зараз тое самае: хто дарвецца да карыта? Папуліст і звязаны з дэвелоперамі контркандыдат Гібала? Ці мо нейкі палітык звязаны з ПіС ці, не дай Пярун, з Канфедэрацыяй? Абое рабое. Проста няма рэальнай альтэрнатывы. Няма. Я перакананы, што адбудуцца толькі касметычныя перамены. Сістэма асабліва не пахіснецца. Да карыта дарвецца іншая мафія, іншы бок гарадскога алігархату. Абяцаюць-абяцаюць, а жыць усё даражэй ды даражэй. Бо як кажа адная вядомая народная прымаўка "п*здзець - не мяшкі варочаць". А яны, вядома, у балбатунстве майстры.
Таму асаблівай радасці няма, хаця падзея сапраўды цікавая. Да таго ж будзе прэцэдэнт, што можам паўтарыць (адхіліць наступнага ці наступную ўладарку Кракава).

Выбары павінны адбыцца ў жніўні, як раз сезон адпачынкаў. Я не пайду, як ніколі не хадзіў. На рэферэндуме таксама не быў. Бо няма альтэрнатывы, апрача развіцця нізавой дэмакратыі, расшырэння самаарганізацыі, павялічэння ролі і магчымасцяў партысіпатыўнага бюджэта, выпрацаванне сапраўдных механізмаў народаўладдзя, а не яго імітацыі. Але пачынаецца ўсё са свядомасці.

І тут мы сутыкаемся з праблемай. Ёсць людзі, якія хочуць вырашаць за сябе. І змагаюцца за гэтае права, бо часцяком ім не дазваляюць яго рэалізаваць. А ёсць тыя, якім па-барабану ўсе гэтыя вашыя дэмакратыі і рэферэндумы. Тут дзяцей гадаваць трэба, на работу ісці, шашлыкі жарыць. Добры дзядзя, а нават і цёця, усё вырашаць. Ці такіх абыякавых людзей не бальшыня? На рэферэндум, дарэчы, прыйшлі ў асноўным тыя, хто быў супраць мэра. Дзе ж былі тыя, што за? Гэта, натуральна, не значыць, што ўсе павінны адразу кінуцца ў нейкі актывізм ці палітыку. Не. Гэта азначае, што не трэба баяцца браць адказнасць у свае рукі. І тут падыходзім да беларускага пытання.

Рэвалюцыяй можна зрынуць дыктатара. Настучаць па пысе губопікам ды амапаўцам. Але пабудаваць дэмакратыю так проста не атрымаецца. Гэта не падзея, а працэс. Доўгі, перманентны, які ніколькі не скончыцца. Гэта як бацькоўства. Ты застаешся бацькам на ўсё жыццё, хоць твае дзеці даўно дарослыя і самавыстарчальныя. Так і з дэмакратыяй. Пастаянна працаваць, размаўляць, дыскутаваць, спрачацца, шукаць адпаведныя і мудрыя рашэнні. Сям'ёй, дваром, суполкай, вуліцай, раёнам, горадам, канфедэрацыяй (не сумнавядомай партыяй). Іншымі словамі прапрацоўваць узаемадўеянне ўвесь час. Ці людзі гатовыя да гэтага? У маштабе Кракава, відавочна, не.
  • 👍 4
  • 💯 2
  • ❤ 1
  • 👏 1
Post #540 117
Post #539 140
Вось так мяне бачыць дачка. Улюблены колер - чорны. Прычоска нагадвае аб панкаўскіх каранях. Ну і зробленая сваімі рукамі стылёвая чэрвень на сініх акулярах. Кажуць, вельмі падобны.
  • 😁 9
  • ❤ 5
  • 💯 5
  • ❤‍🔥 2
  • 👏 1
Post #538 126
Прыпадкова даведаўся, што з'яўляюцца папулярызатарскія тэксты па-беларуску па гісторыі анархізму:

1. Няма багоў, няма паноў. Так пачыналі беларускія анархісты

2. Хуткая помста. Дзёрзкасць гарадзенцаў уражвае

То і ад сябе дадам навуковы тэкст па тэме Анархісты-тэрарысты ў Гродзенскай губерні на пачатку XX ст.

І пдф-версія са спасылкамі на крыніцы.

Сёння Дзень палітвязняў Беларусі. З гэтай нагоды пост ілюстраваны, бадай што, найстарэйшай захаванай пячаткай Чырвонага крыжа Анархістаў-Камуністаў (Беласток), якую я калісьці знайшоў у НГАБ у Горадні.
  • 👍 5
  • 🔥 3
  • ❤‍🔥 1
Post #536 136
Здесь камеры тюремные теснее,
Чем очереди на концерты Лепса.
Свобода - выкидыш, что делать с нею?
Плоды ли дети, промахи ли секса?
Когда в голове "Бытиё и ничто",
Когда заграница ворует протест,
Париж в желтизне - профсоюзной свитшот,
А здесь лишь грибком пожелтел полимпсест.
Я генерирую только помехи
Вся писанина - вторичные черви
Мне далеки "Из-под глыб", скучны "Вехи",
В пыльной, подпольной поэзии - первый!
Нервы пославши, я остался один
В квартире большой старинного центра,
В киднеппинге кошка, хотя погоди,
Супружества сам разорвал плаценту.
Ни цента тебе не оставят, забудь.
И не подгонят билет в Эльдорадо,
Галимые батлы, смеющийся Дудь...
Плевать, ведь РФ улыбается "Градом".
Парадом в крови, мечтой идиота
На улицах БУРовских, полных знамён,
Имперские внуки, дети Пол Пота,
Растят борщевик, где стоял старый клён.
Умён, кто пощёчину влепит беде,
Я же как узник барака пустого,
Фантазии жарю на сковороде,
Мой мозг - это карцер, страх - это совы...

9 декабря 2018 г.
  • 🔥 3
  • ❤ 2
  • 👍 2
  • ❤‍🔥 1
Post #535 111
Ужо неаднойчы згадваў, што для мяне творчасць гэта пераважна праз боль. І мае лепшыя вершы напісаны у стане моцных перажыванняў. Боль - найлепшая муза. Ты пераносіш свае пачуцці на паперу і як бы перапрацоўваеш іх, перамагаеш, каталізіруеш і накіроўваеш у рэчышча рыфмаў і вобразаў, і становіцца лягчэй.

Быў у мяне аднойчы складаны перыяд у жыцці. Не буду распісвацца, што там сталася, але 2018 год стаў для мяне бадай што найгоршым. Я не з тых асоб, што звяртаюцца за дапамогай да розных "спецыялістаў", псіхолагаў, тэрапеўтаў ігд. Не тое, што я не давяраю ім, не. Проста вельмі цяжка знайсці адпаведную табе асобу, а таксама шкада грошаў на ўсе гэтыя дробнабуржуазныя замашкі. А калі сур'ёзна, то пераадольваць той змрочны стан мне дапамаглі сябры ды мастацтва. Канкрэтна творчасць - вершы дапамагалі адштурхнуцца ад дна.

Нядаўна падумалася, што творцы (музыкі), якія канчаюць жыццё самагубствам, у пэўным моманце не здолелі перамагчы пакуты, не змаглі выкрычаць свой боль у песнях. Не знайшлі патрэбных форм. Я, канешне, не раўня вялікім, але на сваім ўзроўні стараўся максімальна выкрычаць усе свае мукі.

Каб перамагчы тую крызісную сітуацыю, я перакладаў увесь свой боль на вершы. Праз іх размаўляў з сабой і сусветам, зазіраў у сваю душу праз сваю ж творчасць. Гэта працавала як аўтатэрапеўт. Злосць і пакуты перафарматоўваліся ў рыфмы і мяне адпускала. Прынамсі на некаторы час.

Той год, падаецца, быў самым пладавiтым перыядам у маіх вершаскладаннях. Проста так яны ж не з'яўляюцца. Толькі тады, калі нейкія падзеі па-сапраўднаму пранізваюць тваю свядомасць, дакранаюцца да тваёй сутнасці. Найлепшым правадыром па гэтых туманістых мясцінах з'яўляецца боль. Таму свае вершы я разглядаю як своеасаблівы дзённік жыцця.

Частка тых твораў вельмі асабістая, тут я пакуль што імі не дзяліўся. Іншая частка - гэткі струмень свядомасці, апрануты ў псеўда-рэп. (У той перыяд я заслухоўваўся рэпам і моцна падвісаў на ім). Грубыя, нэачэсаныя, нязграбныя рыфмоўкі. Ніжэй адна з іх.
  • 👍 3
  • ❤‍🔥 2
  • 🤝 1
Post #534 143
А калі б падпаліць усе мае словы,
Ды пеплам пасыпаць малыя галовы
Дзяцей прамяністых ды буйных падлеткаў,
Каб танчылі зоркі, каб выраслі кветкі.

А калі б спілаваць усе болі ды жахі,
Развеяць тугу, пазбыцца на крахі.
І толькі напаред, і ўсё паступова,
Як вольныя ветры, як мудрыя совы.

А калі б разарваць усе роспачы ніці,
І высекчы надпіс жыццём на граніце:
Сястрынства і годнасць, любоў ды адвага...
Узоры юнацтва ўздоўж чорнага сцяга.

Вясна 2026 г.
  • 👍 10
  • ❤ 6
  • ❤‍🔥 3
  • 🔥 1
Post #527 149
  • 👍 3
  • 🔥 3
  • 👻 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →