TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #541 115
Цікавыя рэчы адбываюцца ў Кракаве. У нядзелю адбыўся гарадскі рэферэндум і колькасці галасоў (каля 171 тыс.) хапіла, каб адхіліць ад улады дзеючага мэра Аляксандра Мішальскага. Гэта палітык і лідар малаполскага філіяла Грамадзянскай Кааліцыі (партыі прэм'ера Дональда Туска). Мэрам ён прабыў дакладна два гады, а выйграў невялікай перавагай галасоў. Да яго было шмат пытанняў наконт супярэчлівай гарадской палітыкі, непатызму, дзіўных рэформ (Зона чыстага транспарта), узрост задоўжанасці Кракава, агульнае незадавальненне развіццём горада ці рост цэн на квіткі ў публічным транспарце.

Гарадскую раду ў сваю чаргу не адхілілі, не хапіла галасоў. Удзел у рэферэндуме ўзялі 29,99 % жыхароў, з якіх за адхіленне выказалася 171,581 асоб (97,93 %), супраць было 3,631 (2,07%).
То бок агулам менш, чым 1/3 насельніцтва, якое мае права голасу. Нават не палова.

На гэтую тэму выказаліся ўжо ўсе, бо гэта гістарычная падзея. Я, канешне, далёка не прыхільнік Мішальскага, крытыка ў ягоны бок апраўданая. І як анархіст лічу, што рэферэндум амаль што адзіны палітычны механізм, якім мы можам скарыстацца, каб выказаць сваё меркаванне. Не блытаць з выбарамі, на якіх мы аддаем свой голас за кагосьці, каб той за нас вырашаў. А менавіта мы самі, прамой дэмакратыяй, вырашаем, што не хочам таго ці гэтага і наадварот, мы канкрэтна падтрымліваем або такія рашэнні, або іншыя. Па канкрэтных патыннях, а не праз выбары пастуха на чарговыя 4-5 год. І важна, што такія механізмы працуюць. Прынамсі штосьці падобнае да дэмакратыі ў гэтай палітычнай сістэме. Прыгадаю, што перадапошні мэр праф. Яцэк Майхроўскі быў лакальным царком ажно 22 гады! Нічога не нагадвае?

І калі адбываліся выбары, можна было запытацца: а хто ж яго заменіць? І зараз тое самае: хто дарвецца да карыта? Папуліст і звязаны з дэвелоперамі контркандыдат Гібала? Ці мо нейкі палітык звязаны з ПіС ці, не дай Пярун, з Канфедэрацыяй? Абое рабое. Проста няма рэальнай альтэрнатывы. Няма. Я перакананы, што адбудуцца толькі касметычныя перамены. Сістэма асабліва не пахіснецца. Да карыта дарвецца іншая мафія, іншы бок гарадскога алігархату. Абяцаюць-абяцаюць, а жыць усё даражэй ды даражэй. Бо як кажа адная вядомая народная прымаўка "п*здзець - не мяшкі варочаць". А яны, вядома, у балбатунстве майстры.
Таму асаблівай радасці няма, хаця падзея сапраўды цікавая. Да таго ж будзе прэцэдэнт, што можам паўтарыць (адхіліць наступнага ці наступную ўладарку Кракава).

Выбары павінны адбыцца ў жніўні, як раз сезон адпачынкаў. Я не пайду, як ніколі не хадзіў. На рэферэндуме таксама не быў. Бо няма альтэрнатывы, апрача развіцця нізавой дэмакратыі, расшырэння самаарганізацыі, павялічэння ролі і магчымасцяў партысіпатыўнага бюджэта, выпрацаванне сапраўдных механізмаў народаўладдзя, а не яго імітацыі. Але пачынаецца ўсё са свядомасці.

І тут мы сутыкаемся з праблемай. Ёсць людзі, якія хочуць вырашаць за сябе. І змагаюцца за гэтае права, бо часцяком ім не дазваляюць яго рэалізаваць. А ёсць тыя, якім па-барабану ўсе гэтыя вашыя дэмакратыі і рэферэндумы. Тут дзяцей гадаваць трэба, на работу ісці, шашлыкі жарыць. Добры дзядзя, а нават і цёця, усё вырашаць. Ці такіх абыякавых людзей не бальшыня? На рэферэндум, дарэчы, прыйшлі ў асноўным тыя, хто быў супраць мэра. Дзе ж былі тыя, што за? Гэта, натуральна, не значыць, што ўсе павінны адразу кінуцца ў нейкі актывізм ці палітыку. Не. Гэта азначае, што не трэба баяцца браць адказнасць у свае рукі. І тут падыходзім да беларускага пытання.

Рэвалюцыяй можна зрынуць дыктатара. Настучаць па пысе губопікам ды амапаўцам. Але пабудаваць дэмакратыю так проста не атрымаецца. Гэта не падзея, а працэс. Доўгі, перманентны, які ніколькі не скончыцца. Гэта як бацькоўства. Ты застаешся бацькам на ўсё жыццё, хоць твае дзеці даўно дарослыя і самавыстарчальныя. Так і з дэмакратыяй. Пастаянна працаваць, размаўляць, дыскутаваць, спрачацца, шукаць адпаведныя і мудрыя рашэнні. Сям'ёй, дваром, суполкай, вуліцай, раёнам, горадам, канфедэрацыяй (не сумнавядомай партыяй). Іншымі словамі прапрацоўваць узаемадўеянне ўвесь час. Ці людзі гатовыя да гэтага? У маштабе Кракава, відавочна, не.
  • 👍 4
  • 💯 2
  • ❤ 1
  • 👏 1
More from @sashanefer
  1. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
  2. Oct 8, 2026Прыехаў шукаць матэрыялы, датычныя анархістаў, а тут трапляюцца то манархісты, то чорнасоц…
  3. Oct 8, 2026video post
  4. Oct 8, 2026photo post
  5. Oct 8, 2026Brighton Beach
  6. Oct 6, 2026Чарговая вясёлая знаходка. Мікра-блакноцік для тытуню памерам як запалкавы карабок, адраса…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →