А калі б падпаліць усе мае словы,
Ды пеплам пасыпаць малыя галовы
Дзяцей прамяністых ды буйных падлеткаў,
Каб танчылі зоркі, каб выраслі кветкі.
А калі б спілаваць усе болі ды жахі,
Развеяць тугу, пазбыцца на крахі.
І толькі напаред, і ўсё паступова,
Як вольныя ветры, як мудрыя совы.
А калі б разарваць усе роспачы ніці,
І высекчы надпіс жыццём на граніце:
Сястрынства і годнасць, любоў ды адвага...
Узоры юнацтва ўздоўж чорнага сцяга.
Вясна 2026 г.
Post #534
143

- 👍 10
- ❤ 6
- ❤🔥 3
- 🔥 1