TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #535 111
Ужо неаднойчы згадваў, што для мяне творчасць гэта пераважна праз боль. І мае лепшыя вершы напісаны у стане моцных перажыванняў. Боль - найлепшая муза. Ты пераносіш свае пачуцці на паперу і як бы перапрацоўваеш іх, перамагаеш, каталізіруеш і накіроўваеш у рэчышча рыфмаў і вобразаў, і становіцца лягчэй.

Быў у мяне аднойчы складаны перыяд у жыцці. Не буду распісвацца, што там сталася, але 2018 год стаў для мяне бадай што найгоршым. Я не з тых асоб, што звяртаюцца за дапамогай да розных "спецыялістаў", псіхолагаў, тэрапеўтаў ігд. Не тое, што я не давяраю ім, не. Проста вельмі цяжка знайсці адпаведную табе асобу, а таксама шкада грошаў на ўсе гэтыя дробнабуржуазныя замашкі. А калі сур'ёзна, то пераадольваць той змрочны стан мне дапамаглі сябры ды мастацтва. Канкрэтна творчасць - вершы дапамагалі адштурхнуцца ад дна.

Нядаўна падумалася, што творцы (музыкі), якія канчаюць жыццё самагубствам, у пэўным моманце не здолелі перамагчы пакуты, не змаглі выкрычаць свой боль у песнях. Не знайшлі патрэбных форм. Я, канешне, не раўня вялікім, але на сваім ўзроўні стараўся максімальна выкрычаць усе свае мукі.

Каб перамагчы тую крызісную сітуацыю, я перакладаў увесь свой боль на вершы. Праз іх размаўляў з сабой і сусветам, зазіраў у сваю душу праз сваю ж творчасць. Гэта працавала як аўтатэрапеўт. Злосць і пакуты перафарматоўваліся ў рыфмы і мяне адпускала. Прынамсі на некаторы час.

Той год, падаецца, быў самым пладавiтым перыядам у маіх вершаскладаннях. Проста так яны ж не з'яўляюцца. Толькі тады, калі нейкія падзеі па-сапраўднаму пранізваюць тваю свядомасць, дакранаюцца да тваёй сутнасці. Найлепшым правадыром па гэтых туманістых мясцінах з'яўляецца боль. Таму свае вершы я разглядаю як своеасаблівы дзённік жыцця.

Частка тых твораў вельмі асабістая, тут я пакуль што імі не дзяліўся. Іншая частка - гэткі струмень свядомасці, апрануты ў псеўда-рэп. (У той перыяд я заслухоўваўся рэпам і моцна падвісаў на ім). Грубыя, нэачэсаныя, нязграбныя рыфмоўкі. Ніжэй адна з іх.
  • 👍 3
  • ❤‍🔥 2
  • 🤝 1
More from @sashanefer
  1. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
  2. Oct 8, 2026Прыехаў шукаць матэрыялы, датычныя анархістаў, а тут трапляюцца то манархісты, то чорнасоц…
  3. Oct 8, 2026video post
  4. Oct 8, 2026photo post
  5. Oct 8, 2026Brighton Beach
  6. Oct 6, 2026Чарговая вясёлая знаходка. Мікра-блакноцік для тытуню памерам як запалкавы карабок, адраса…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →