TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #548 123
тысячы аскепкаў⠀
фотак дзіцячых⠀
глядзяць на мяне⠀⠀⠀
      з падлогі бруднай
успамін празрысты
коціцца мячык
сыпляцца словы
      пясчанай грудай

шматлікія пахі
каштанаў бэзу
зноў пыл шабуршаць
летнім паветрам
сцежкі каменныя
рэха гарэзы
нямеюць ногі
      жнуць кіламетры

піраміды праблем
будні дарослых
сочаць за мной
      ды цягнуць за ногі
так лёгка было
дзе Белыя Росы
сваёй чысцінёй
      мылі падлогі

2026 г.
  • ❤ 8
  • 🔥 3
  • 👍 2
More from @sashanefer
  1. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
  2. Oct 8, 2026Прыехаў шукаць матэрыялы, датычныя анархістаў, а тут трапляюцца то манархісты, то чорнасоц…
  3. Oct 8, 2026video post
  4. Oct 8, 2026photo post
  5. Oct 8, 2026Brighton Beach
  6. Oct 6, 2026Чарговая вясёлая знаходка. Мікра-блакноцік для тытуню памерам як запалкавы карабок, адраса…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →