TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #5066 194

Forwarded from Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»

Падтрымка незалежнай беларускай культуры — гэта інвестыцыя ў дэмакратычную і бяспечную Еўропу

«Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі — гэта сістэматычнае знішчэнне нацыянальнай ідэнтычнасці», — адзначыў чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас пленарнага пасяджэння Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ.

У пасяджэнні Камітэта ўзяла ўдзел дакладчыца Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па сітуацыі з беларускай культурай, дэпутатка Сейма Польшчы Агнешка Памаска, якая рыхтуе даклад «Культура як аснова дэмакратызацыі Беларусі».

Падчас выступу Павел Латушка адзначыў, што паводле даных Беларускага ПЭНа, па палітычных матывах былі звольнены як мінімум 428 дзеячаў культуры. Ліквідаваны сотні культурных арганізацый у Беларусі. Знішчаны ўсе прыватныя культурныя ініцыятывы. Больш за 100 дзеячаў культуры зараз знаходзяцца за кратамі, многія з іх — палітычныя зняволеныя.

«Вельмі важна падкрэсліць: тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, — гэта не проста рэпрэсіі. Гэта сістэматычнае знішчэнне нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэта спроба поўнага паглынання Беларусі ідэалогіяй "рускага свету".

Падтрымка незалежнай беларускай культуры — гэта не проста гуманітарны крок, а інвестыцыя ў дэмакратычную і бяспечную Еўропу», — падкрэсліў Павел Латушка.

Падчас свайго выступу Агнешка Памаска распавяла пра свае візіты ў Варшаву і Беласток у межах падрыхтоўкі даклада, дзе сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных інстытутаў і беларускай культуры.

«Культура не аддзелена ад дэмакратыі. Яна — адзін з яе падмуркаў. Таму наша задача — не проста абараніць асобных творцаў ці ўстановы. Мы павінны дапамагчы захаваць беларускую культуру як жывую культурную прастору — як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Гэта азначае забеспячэнне больш стабільнай падтрымкі незалежных культурных арганізацый, прадастаўленне беларускім творцам доступу да еўрапейскіх сеткавых суполак і прафесійных магчымасцей, а таксама дапамогу ў тым, каб незалежны культурны і адукацыйны кантэнт даходзіў да людзей унутры Беларусі. І самае галоўнае: самі беларускія дзеячы культуры мусяць быць улучаны ў фарміраванне палітыкі, накіраванай на іх падтрымку.

Будучыня беларускай культуры мае значэнне не толькі для беларусаў. Яна мае значэнне і для будучыні дэмакратычнай, незалежнай і бяспечнай Европы», — адзначыла Агнешка Памаска.

Падчас пасяджэння Павел Латушка выказаў падзяку дакладчыцы ПАРЕ па сітуацыі з беларускай культурай, Агнешцы Памасцы, якая рыхтуе даклад «Культура як аснова дэмакратызацыі Беларусі», за яе актыўную працу над дакладам, увагу да праблем беларускай культуры і паслядоўную яе падтрымку на міжнароднай арэне.
  • ❤ 16
  • 👍 5
  • 💯 1
  • 😐 1
More from @rada_vision
  1. Sep 30, 2026Лукашэнка — не «пасярэднік». Лукашэнка — агрэсар і прамы саюзнік Крамля «Мы не бачым абсал…
  2. Sep 30, 2026📣 6 кастрычніка Каардынацыйная Рада правядзе слуханні пра смяротнае пакаранне ў Беларусі…
  3. Sep 29, 2026Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у…
  4. Sep 29, 2026Працягваецца праца Дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ, сфармаванай з чальцоў Ка…
  5. Sep 29, 2026Выбары намесніка Сакратара Каардынацыйнай Рады. Агульнае паседжанне / 29.09.2026 Сёння, 29…
  6. Sep 28, 2026Першы дзень працы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на сесіі ПАСЕ Дэлегацыя дэмакратычн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →