TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #5058 294
Працягваецца праца Дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ, сфармаванай з чальцоў Каардынацыйнай рады

Цягам кадэнцыі Дэлегацыя засяродзіць свае намаганні на падрыхтоўцы палітычнай рэзалюцыі па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі, дакладчыкам з'яўляецца Эмануэліс Зінгерыс (Літва). Адначасова ідзе падрыхтоўка дакладу ПАРЕ з рэкамэндацыямі краінам-сябрам Рады Еўропы па падтрымцы культуры, як па-за, так і ўнутры Беларусі. Дэлегацыя працягне працу па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за ўчыненне злачынстваў і агрэсіі супраць Украіны, а таксама за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей; будзе працаваць у напрамку падтрымкі Міжнароднага крымінальнага суда, гэтая тэма знаходзіцца ў прыярытэце ПАРЕ.

Палітычныя зняволеныя застаюцца галоўнай тэмай у фокусе беларускай Дэлегацыі. Мы рэгулярна інфармуем краіны-партнёры аб рэальным становішчы спраў з правамі чалавека ў Беларусі, працягам рэпрэсій і непасрэдным стане палітычных зняволеных, як тых, хто да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, так і тых, хто ўжо выйшаў, быў гвалтоўна дэпартаваны, альбо знаходзіцца пад пільным кантролем унутры Беларусі.

Распачата праца над падрыхтоўкай дакладу ПАРЕ аб становішчы беларускіх незалежных медыя і рэпрэсіях супраць незалежных СМІ ў Беларусі, персанальных рэпрэсіях супраць журналістаў, транснацыянальных рэпрэсіях як непазбежным наступстве крымінальнага пераследу. Ціск на беларускія медыя і незалежных журналістаў застаецца беспрэцэндэнтным, свабода слова амаль недасяжнай унутры краіны, беларусы змагаюцца за права свабоды слова, аддаючы неверагодны кошт за тое, што з'яўляецца натуральным у любой дэмакратычнай краіне.

Працягваецца праца па прасоўванні інтарэсаў беларусаў, у тым ліку легалізацыі. Дэлегацыя і надалей будзе прасоўваць Люксембургскія рашэнні, прынятыя спецыяльна для таго, каб краіны-члены Савета Еўропы прытрымліваліся падыходаў, скіраваных на тое, каб спрашчаць магчымасці легалізацыі беларусаў у краінах-членах арганізацыі.

У першы дзень працы на восеньскай сесіі новаствораная дэлегацыя прадставіла сваю стратэгію Прэзідэнтцы ПАРЕ. Петра Байр выказала падтрымку барацьбе беларусаў увогуле і работы Дэлегацыі ў прыватнасці, адзначыла важнасць пашырэння паўнамоцтваў у рабоце з палітычнымі групамі і камітэтамі ў рамках ПАРЕ, а таксама выкарыстанне ўзаемадзеяння з камітэтамі для таго, каб прыцягваць увагу парламентарыяў еўрапейскіх краін да сітуацыі ў Беларусі.
  • 👍 10
  • ❤ 8
  • 🦄 3
  • 🔥 2
  • 👎 1
More from @rada_vision
  1. Sep 29, 2026Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у…
  2. Sep 29, 2026Выбары намесніка Сакратара Каардынацыйнай Рады. Агульнае паседжанне / 29.09.2026 Сёння, 29…
  3. Sep 28, 2026Першы дзень працы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на сесіі ПАСЕ Дэлегацыя дэмакратычн…
  4. Sep 28, 2026Мария Колесникова в Страсбурге: «Беларусь — часть Европы, и её нельзя изолировать» Сегодня…
  5. Sep 25, 2026Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады прыняло рашэнне аб стварэнні Камісіі па расследава…
  6. Sep 25, 2026«Беларусы дзеяньня»: вынікі слуханьняў па сацыяльнай палітыцы паказалі запыт на голас самі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →