TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #5062 261
Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у ваенных злачынствах

«Беларускі калій — гэта інструмент здзяйснення ваенных злачынстваў», — заявіў чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас пасяджэння Парламенцкага аб'яднання па сітуацыі украінскіх дзяцей у межах восеньскай сесіі ПАРЕ.

Падчас пасяджэння Павел Латушка адзначыў, што НАУ дэталёва задакументавала сістэму супрацьпраўнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь з іх далейшай ідэалагічнай індактрынацыяй у ідэалогіі «расійскага свету». У выніку чаго не менш за 3 500 украінскіх дзяцей было дэпартавана ў Беларусь.

Павел Латушка адзначыў таксама, што НАУ перадало дзве афіцыйныя камунікацыі ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе па дадзеным ваенным злачынстве, а таксама даў сведчанні разам з супрацоўнікамі НАУ ў якасці сведкаў для Генеральнай пракуратуры Украіны і Генеральнай пракуратуры Літвы, якія пачалі па гэтых фактах расследаванні.

«Пасля візіту ў Кіеў і сустрэчы ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі я перадаў украінскаму боку спіс дзяцей-сірот у якасці аказання дапамогі ў іх вяртанні дадому».

Таксама падчас пасяджэння Парламенцкага аб'яднання па сітуацыі украінскіх дзяцей ў межах восеньскай сесіі ПАРЕ Павел Латушка падкрэсліў, што больш за 2 050 украінскіх дзяцей былі накіраваныя ў дзіцячы лагер «Дубрава», які знаходзіцца ва ўласнасці ААТ «Беларуськалій». У яго сценах ажыццяўляліся сістэматычныя дзеянні, накіраваныя на сціранне нацыянальнай ідэнтычнасці ўкраінскіх дзяцей. А былы гендырэктар Іван Галаваты асабіста падпісваў дакументы, вылучаў фінансаванне і прадастаўляў аўтобусы для транспартавання дзяцей, а таксама даваў дакладныя інструкцыі па функцыянаванні лагера падчас знаходжання дзяцей.

«Зняцце абмежаванняў або разблакіроўка рэсурсаў ААТ "Беларуськалій" стане прамой легітымацыяй і фінансаваннем структуры, замяшанай у ваенных злачынствах».

Падчас восеньскай сесіі ПАРЕ ад імя дэмакратычных сіл Беларусі Павел Латушка звярнуўся з просьбай да парламентарыяў краін-сябраў Рады Еўропы:

1. Катэгарычна адхіліць усялякія ініцыятывы па зняцці, паслабленні або ўвядзенні выключэнняў у дачыненні да імпарту і транзіту беларускіх калійных угнаенняў у ЕС і праз тэрыторыю ЕС.
2. Захаваць жорсткі і бескампрамісны рэжым санкцый у дачыненні да ААТ «Беларуськалій», бо гэта кампанія фінансавала фактычна ваенныя злачынствы.
  • 👍 15
  • 🔥 5
  • ❤ 4
  • 👎 1
  • 🥴 1
More from @rada_vision
  1. Sep 29, 2026Працягваецца праца Дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ, сфармаванай з чальцоў Ка…
  2. Sep 29, 2026Выбары намесніка Сакратара Каардынацыйнай Рады. Агульнае паседжанне / 29.09.2026 Сёння, 29…
  3. Sep 28, 2026Першы дзень працы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на сесіі ПАСЕ Дэлегацыя дэмакратычн…
  4. Sep 28, 2026Мария Колесникова в Страсбурге: «Беларусь — часть Европы, и её нельзя изолировать» Сегодня…
  5. Sep 25, 2026Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады прыняло рашэнне аб стварэнні Камісіі па расследава…
  6. Sep 25, 2026«Беларусы дзеяньня»: вынікі слуханьняў па сацыяльнай палітыцы паказалі запыт на голас самі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →