TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #5047 275
Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады прыняло рашэнне аб стварэнні Камісіі па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

Агульным пасяджэннем Каардынацыйнай рады Беларусі прынята рашэнне стварыць Камісію Каардынацыйнай рады Беларусі па расследаванні злачынстваў, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Ініцыятарамі стварэння Камісіі выступілі:
— Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»;
— «Хопіць баяцца!»;
— Блок беларускіх палітычных зьняволеных «Беларусы дзеяньня»;
— Рух «Воля».

Камісія будзе займацца зборам, фіксацыяй і захаваннем доказаў, дакументаваннем фактаў злачынстваў і іх абставінаў, а таксама падрыхтоўкай матэрыялаў і рэкамендацый для будучых механізмаў пераходнага правасуддзя.

У склад Камісіі ўвайшлі прадстаўнікі розных фракцый Каардынацыйнай рады. Кіраўніком прызначаны Аляксандр Ракіцкі, намеснікам кіраўніка — Міхаіл Кірылюк.

Камісія дзейнічае на прынцыпах вяршэнства права, незалежнасці, бесстароннасці і аб’ектыўнасці. Яна не з’яўляецца судом і не вырашае пытанне аб крымінальнай вінаватасці — канчатковая ацэнка доказаў належыць кампетэнтнаму суду.
  • 👍 14
  • ❤ 2
  • 👎 2
  • 😭 2
  • 🔥 1
  • 👌 1
More from @rada_vision
  1. Sep 25, 2026«Беларусы дзеяньня»: вынікі слуханьняў па сацыяльнай палітыцы паказалі запыт на голас самі…
  2. Sep 24, 2026Вераніка Станкевіч прапанаваная КР на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў АПК Па…
  3. Sep 23, 2026Дэпартацыі беларусаў з ЗША: справаздача BRS перададзена Святлане Ціханоўскай Глеб Івашкеві…
  4. Sep 22, 2026Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.0…
  5. Sep 22, 2026Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных змен…
  6. Sep 21, 2026ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ БЕЛАРУСІ Напярэдадні слуханьняў у Каардынацыйнай радзе па кан…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →