TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #5045 351
Вераніка Станкевіч прапанаваная КР на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў АПК

Па выніках галасавання Вераніка Станкевіч прапанаваная Каардынацыйнай Радай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце.

Яна — журналістка па адукацыі, мае досвед працы ў бізнесе, палітычных структурах і грамадзянскай супольнасці. З 2022 года Вераніка кіруе ініцыятывай Volnyja, якая працуе з былымі беларускімі палітзняволенымі і іх сем’ямі.

Сярод яе прыярытэтаў — развіццё экстранай дапамогі, прэвентыўнай сацыяльнай палітыкі, падрыхтоўка да пераходнага перыяду і распрацоўка доўгатэрміновых рэформаў для будучай дэмакратычнай Беларусі.

Адным з першых інструментаў павінна стаць карта сацыяльных патрэбаў і ўразлівасцяў беларусаў, якая дапаможа выяўляць праблемы і бар’еры ў доступе да падтрымкі.

Галоўны прынцып Веранікі — пераход ад рэакцыі на ўжо ўзніклыя праблемы да сістэмнай і прэвентыўнай сацыяльнай палітыкі.
  • 👍 19
  • ❤ 11
  • 🔥 6
More from @rada_vision
  1. Sep 23, 2026Дэпартацыі беларусаў з ЗША: справаздача BRS перададзена Святлане Ціханоўскай Глеб Івашкеві…
  2. Sep 22, 2026Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.0…
  3. Sep 22, 2026Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных змен…
  4. Sep 21, 2026ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ БЕЛАРУСІ Напярэдадні слуханьняў у Каардынацыйнай радзе па кан…
  5. Sep 21, 2026Адкрыты прыём заявак на пасаду намеснікаў сакратара Каардынацыйнай рады Усе, хто ўпэўнены,…
  6. Sep 21, 2026▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР На мінулым тыдні ў КР пача…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →