TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #5044 337

Forwarded from Еўрапейскі Выбар

Дэпартацыі беларусаў з ЗША: справаздача BRS перададзена Святлане Ціханоўскай

Глеб Івашкевіч, сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’, перадаў Святлане Ціханоўскай справаздачу арганізацыі Belarusian Refugee Support (BRS) пра дэпартацыі грамадзян Беларусі са Злучаных Штатаў.

Лічбы прамаўляюць самі за сябе: паводле афіцыйнай статыстыкі Іміграцыйнай і мытнай службы ЗША (ICE), з 1 кастрычніка 2024 года па 5 жніўня 2026 года зафіксаваны 71 выпадак дэпартацыі беларусаў. Дадзеныя атрыманыя па запыце ў рамках Закона аб свабодзе інфармацыі (FOIA) і апублікаваныя праектам Deportation Data Project.

За кожнай з гэтых лічбаў - чалавек, які ў выпадку вяртання ў Беларусь можа сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам. Беларуская дыяспара ў ЗША і BRS, заснавальнікам якого з’яўляецца Глеб, уважліва сочаць за сітуацыяй і дапамагаюць тым, каму пагражае небяспека. BRS стала супрацоўнічае з юрыдычнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай - разам яны працуюць над найбольш складанымі справамі.

Міграцыйная палітыка ЗША становіцца ўсё больш жорсткай, і рызыкі для нашых суайчыннікаў растуць. Мы будзем і надалей трымаць гэтае пытанне ў фокусе, узаемадзейнічаць з дыяспарай, праваабаронцамі і партнёрамі, каб ніводны беларус не апынуўся сам-насам з пагрозай вяртання ў рукі рэжыму.
  • 👍 25
  • 🔥 4
  • ❤‍🔥 3
  • 👎 2
  • 🤣 2
  • 🥴 1
  • 😐 1
  • 🍾 1
More from @rada_vision
  1. Sep 22, 2026Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.0…
  2. Sep 22, 2026Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных змен…
  3. Sep 21, 2026ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ БЕЛАРУСІ Напярэдадні слуханьняў у Каардынацыйнай радзе па кан…
  4. Sep 21, 2026Адкрыты прыём заявак на пасаду намеснікаў сакратара Каардынацыйнай рады Усе, хто ўпэўнены,…
  5. Sep 21, 2026▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР На мінулым тыдні ў КР пача…
  6. Sep 19, 2026«Беларусы дзеяньня» вылучылі Тацьцяну Лукаянаву кандыдаткай на пасаду прадстаўніцы Аб’ядна…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →