📣 6 кастрычніка Каардынацыйная Рада правядзе слуханні пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання тэма выйдзе і на палітычны ўзровень.
6 кастрычніка а 19:00 па ініцыятыве фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» адбудуцца слуханні Каардынацыйнай Рады, прысвечаныя смяротнаму пакаранню ў Беларусі.
Запрошанымі экспертамі выступяць:
▪️ Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»;
▪️ Валянцін Стэфановіч — праваабаронца «Вясны», віцэ-прэзідэнт FIDH, эксперт кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
Размова будзе пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі, праваабарончыя аспекты яго прымянення і неабходнасць яго поўнай адмены.
Гэта ўжо не першая такая дыскусія ў Каардынацыйнай Радзе. Летась па выніках слуханняў КР трэцяга склікання быў прыняты мемарандум адносна смяротнага пакарання, да якога далучыліся прадстаўнікі і прадстаўніцы іншых беларускіх арганізацый.
Сёлета вынікам слуханняў можа стаць прыняцце рэзалюцыі супраць смяротнага пакарання, калі яе падтрымаюць дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады.
Слуханні пройдуць у межах агульнага пасяджэння КР і будуць адкрытыя для ўсіх анлайн.
📅 6 кастрычніка, 19:00
📺 Трансляцыя — на YouTube-канале Каардынацыйнай Рады.
Post #5064
205
Forwarded from Смяротнае пакаранне ў Беларусі
- 👍 9
- 🔥 4
- ❤ 2