TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #4229 1.67K
Кaардынацыйная рада падтрымала Мемарандум аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі

17 чэрвеня 2025 года Каардынацыйная рада прагаласавала за прыняцце Мемарандума аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Гэта важны крок у рамках працяглага супрацоўніцтва з Радай Еўропы — арганізацыяй, якая раней узаемадзейнічала з афіцыйным Мінскам, а цяпер актыўна працуе з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Рашэнне аб прыняцці Мемарандума стала лагічным працягам палітычнага кансенсусу, дасягнутага 5 сакавіка 2025 года на семінары Рады Еўропы ў Варшаве. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Каардынацыйнай рады, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, Народных амбасадаў, праваабаронцы, юрысты, іншыя грамадскія ініцыятывы. Удзельнікі семінара выказалі агульную пазіцыю: у новай Беларусі смяротнае пакаранне павінна быць поўнасцю і безумоўна адменена.

Мемарандум падкрэслівае, што смяротнае пакаранне з’яўляецца парушэннем права на жыццё і чалавечую годнасць, выкарыстоўваецца ў Беларусі як інструмент палітычных рэпрэсій і не мае стрымліваючага эфекту на злачыннасць. Яго прыняцце — не толькі палітычная заява, але і рэальны крок на шляху да сяброўства Беларусі ў Радзе Еўропы і будаўніцтва прававой і гуманістычнай дзяржавы.

Дакумент адкрыты для падпісання ўсімі грамадскімі арганізацыямі і прыватнымі асобамі, якія падзяляюць прынцыпы правоў чалавека і дэмакратыі.
  • 👍 26
  • 🤣 15
  • ❤ 5
  • 👎 1
  • 😁 1
  • 🤯 1
  • 😐 1
More from @rada_vision
  1. Sep 30, 2026Лукашэнка — не «пасярэднік». Лукашэнка — агрэсар і прамы саюзнік Крамля «Мы не бачым абсал…
  2. Sep 30, 2026📣 6 кастрычніка Каардынацыйная Рада правядзе слуханні пра смяротнае пакаранне ў Беларусі…
  3. Sep 29, 2026Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у…
  4. Sep 29, 2026Працягваецца праца Дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ, сфармаванай з чальцоў Ка…
  5. Sep 29, 2026Выбары намесніка Сакратара Каардынацыйнай Рады. Агульнае паседжанне / 29.09.2026 Сёння, 29…
  6. Sep 28, 2026Першы дзень працы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на сесіі ПАСЕ Дэлегацыя дэмакратычн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →