TGViewer
Channel Public Channel
Канал Лида - Город для Жизни

Канал Лида - Город для Жизни

@kanal_lida

Официальный канал чата Лида для Жизни @lida_strana_chat ⚪️🔴⚪️

Здесь выставляется самая актуальна информация о событиям в нашем городе и стране, связанными с борьбой мирного населения с бандитским режимом Лукашенко.

Бот обратной связи: @Lida_gordaya_bot
Subscribers
82
Photos
925
Videos
255
Links
490
Recent Posts 16 shown
Post #1698 100

Forwarded from Белсат

🕯«У Вітольда была мэта – быць абраным у парламент у свабоднай Беларусі»

5 гадоў таму ў шклоўскай калоніі №17 спынілася сэрца Вітольда Ашурка. На той момант яму было ўсяго 50. Ніякага расследавання па факце смерці мужчыны так і не правялі, адміністрацыю калоніі не пакаралі – улады абмежаваліся фармальным правяраннем і паспяшаліся пра сітуацыю забыць.

У чарговую гадавіну тых трагічных падзеяў згадваем Вітольда разам з ягонай сяброўкай, журналісткай Вольгай Быкоўскай.

👉 Чытайце вялікі матэрыял на старонцы
🔗 Каб прачытаць з Беларусі, націскайце сюды
  • 😢 3
  • ❤ 1
Post #1697 119

Forwarded from Гордыя Беларусы

Дарагія сябры! Віншую вас і вашых родных з Новым годам! 🤍❤️🤍🎄

2025 год быў напоўнены вялікай колькасцю самых разнастайных падзей. Мы разам адчувалі шчасце, калі нашы героі змаглі апынуцца на волі... Разам і адчувалі смутак, успамінаючы тых, хто не змог дажыць да гэтага моманту. Мы гублялі родных людзей, якія дарылі нам надзею і зараджалі нас сваёй энергіяй, але памяць пра іх назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах. Мы разам перажывалі моманты надзеі — надзеі на тое, што змрок адступіць і настане мір, але яны зноў і зноў разбіваліся аб сцены абсурднай рэальнасці. На жаль, 2025 год не прынёс міру ў нашы дамы і сэрцы. Нас працягвалі знішчаць як маральна, так і фізічна. Зноў і зноў напускаючы ў розумы людзей смуту, злыя гэтага свету не спыняюцца ў сваіх намаганнях ператварыць людзей у бясчулую шэрую масу. Але дух свабоды і імкненне жыць ў нас ніхто не змог і не зможа адабраць.

🤍 Думаючы пра тое, чаго пажадаць родным беларусам, я прыйшоў да высновы, што адным з галоўных пажаданняў з'яўляецца — заставацца Людзьмі! Жыць! Жыць і дыхаць на поўныя грудзі. Не адчуваць страху. Не быць вядомымі з па-за. Мець уласную думку і захоўваць уласны розум. Памятаць пра нашу салідарнасць і ўласную годнасць. Няхай 2026 год прынясе вам і вашым сем’ям цеплыню, дабрыню, спакой, здзяйсненне жаданняў і доўгачаканае ўз’яднанне з роднымі людзьмі.

З Новым 2026 годам, родныя беларусы! 🤍❤️🤍🎄
  • ❤ 5
Post #1696 1.11K
🤍 У гэты дзень, 55 гадоў таму, нарадзіўся надзвычайны Чалавек. Сапраўдны Беларус. Беларус з вялікай літары, - наш Вітольд.

Сёння мы прыйшлі сюды, бо тут сабраліся беларусы. Ну я вырашыў, што я павінен быць тут, - Вітольд Ашурак


Кажуць, што ў жыцці нічога не здараецца проста так, - у кожнага часу ёсць свае героі, свае сімвалы. Беларусы, на працягу ўсёй сваёй гісторыі імкнуцца дамагчыся сваёй ідэнтычнасці, свайго месца ў гэтым свеце, стрымяцца звацца людзьмі... Не быць толькі часткай чыіх то карыслівых гульняў. Толькі выбраныя з нас змагаліся за беларусаў не толькі душой, але і коштам уласнага жыцця. Можна пасвяціць усё сваё жыццё барацьбе, але быць удалечыні ад роднай зямлі, Вітольд жа выразна абраў застацца на роднай зямлі і змагацца за беларусаў да апошняга імгнення свайго жыцця. Яго ўнікальнасць, што ён не проста змагаўся за Беларусь ці за сімвалы... Ён змагаўся менавіта за беларусаў, - за людзей. Ён не пераследваў якіх то асабістых карыслівых мэтаў, ён быў сапраўдным патрыётам свайго народа.

Роўна пяць гадоў таму ён сустракаў сваё пяцідзесяцігоддзе ў засценках лукашэнкаўскай турмы... Зараз Вітольда няма з намі фізічна, але ён назаўжды застаецца ў нашых сэрцах і розумах.

Заставацца Чалавекам, ва ўсе часы, было вельмі дарагой раскошай. 13 кастрычніка 1970 года нарадзіўся наш герой. Ён жыў Чалавекам, Чалавекам ён і застаўся назаўжды.

Дзякуй табе, наш сябар, за тваю адданасць. Ты не знік у тумане гісторыі, ты назаўжды застанешся ў нашых сэрцах! 🤍❤️🤍
  • 💔 6
Post #1695 232

Forwarded from Гордыя Беларусы

❗️❗️❗️Вызваленыя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік і яшчэ каля 10 палітвязняў

Гэта сталася вынікам сённяшніх перамоваў Кіта Кэлага і Лукашэнкі.
  • ❤ 4
  • 🔥 1
Post #1694 722
🪃 Сёння-дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі

“Ці могуць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць! Калі яны беларусы!”


🕯 Чатыры гады таму, 21 мая 2021 года, у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак.

Вось, што пісаў Вітольд у сваіх лістах, калі быў у няволі:

«Вельмі сумую па Лідзе! Па нашых жнівеньскіх і верасьнёўскіх шпацырах па горадзе! Аб нашым узьнёслым настроі і шчырых размовах! І ўсё ж такі спадзяюся, што вы, нягледзячы на надвор’е, не адмаўляецеся ад прагулак на сьвежым паветры. Бо сэрца маё з вамі, любыя мае сябры! Вы не ўяўляеце, як мне прыемна атрымліваць лісты зь Ліды і Бярозаўкі!!!

Калегі па камэры трохі зайздросьцяць, што на мой адрас ідзе столькі лістоў падтрымкі. Ведаеце, а мне ўсё мала! Ваш ліст я прачытаў тройчы. І яшчэ прачытаю, самае малое, столькі ж! Мне ўвесь час хочацца чытаць, слухаць пра Ліду, пра лідзкіх людзей, пра падзеі і навіны. Я разумею, што турма — ня тое месца, дзе можна атрымліваць інфармацыю з дома! Але я спадзяюся на тое, што праз пэўны час я буду сярод сваіх сяброў!»


1 сьнежня 2020

«Ня буду лыгаць, я атрымліваю вельмі шмат карэспандэнцыі, але лісты зь Ліды і Бярозаўкі вельмі важныя для мяне і заўжды напаўняюць мяне хваляваньнем! Чытаючы іх, я лаўлю сябе на думцы, што гавару зь вельмі дарагімі майму сэрцу даўнімі сябрамі! Я заўжды лічыў, што людзі Лідчыны — таленавітыя, выбітныя, гераічныя асобы! Але падзеі лета — восені 2020 недвухсэнсоўна паказалі, што людзі Ліды і Бярозаўкі яшчэ лепшыя, чым я думаў! Я закахаўся ў гэтых людзей! Прабачце мой эмацыйны ўздым, але гэта так! Я заўжды марыў, каб нашыя людзі ўбачылі свой сапраўдны сьветлы твар, паверылі ў стваральную энэргію свайго патэнцыялу! І мая мара ажыцьцявілася! Людзі Лідчыны ня сталі героямі ў 2020 годзе! Яны былі такімі заўжды!»


1 сакавіка 2021

Дзякуй табе наш сябар Вітольд за тое, што ты так высока падняў сцяг свабоды над лідскай зямлёй. Прыклад сапраўднага змагара за свабоду для кожнага беларуса! ⬜️🟥⬜️
  • ❤ 5
  • 💔 1
Post #1693 1.48K
⬜️🟥⬜️ Прысвячаеца Ашурку Вітольду і ўсім Героям, аддаўшым жыццё ў барацьбе за Вольную Беларусь

«Мірон і паршывая сьвіння»


Калісці, ў сівыя гады,
Жыццё йшло ў лесе памяркоўна.
Хапала ежы, быў спакой
У той час ўсё было цудоўна.
Павольна Лось хадзіў па пол

А побач – Конь, Касуля ды Алень.
Мядзьведзь ляжаў, пад’еўшы мёду
Ніхто ня збудзіць. Божа бронь!

У лесе ціш была і згода
Зьвяры ў ладу па-між сабой.
Дзе кожны ведаў хто ён, што ён.
Дзе будзе клопат, дзе спакой.

Калі патрэбная парада
Раз у год збіраліся ля пня.
Спрачаліся, галасавалі,
Хто будзе ў лесе старшыня.

Адкрыта, вольна выбіралі -
Ваўка, Лася, або Каня.
Пакуль аднойчы, даў Бог долю,
У лес ня трапіла сьвіньня.


📜Чытаць далей
Telegraph «Мірон і паршывая сьвіння» Калісці, ў сівыя гады, Жыццё йшло ў лесе памяркоўна. Хапала ежы, быў спакой У той час ўсё было цудоўна. Павольна Лось хадзіў па пол А побач – Конь, Касуля ды Алень. Мядзьведзь ляжаў, пад’еўшы мёду Ніхто ня збудзіць. Божа бронь! У лесе ціш была і згода Зьвяры…
  • ❤ 8
Post #1692 563
Нацыянальны сцяг Беларусаў працягвае сваё падарожжа па свеце - гэтым разам ён наведаў грэцкі Крыт, а дакладней - востраў Імеры Грамвуса. Камяні старой венецыянскай крэпасці нагадваюць - якіой бы не была б моцнай улада, усё маё свой канец.

Жыве Беларусь! ⬜️🟥⬜️

🤍 Гэта цудоўнае фота даслалі нашы землякі.
  • 👍 7
Post #1691 504
🤍 Ровно 4 года назад лидчане, как тысячи других беларусов по всей стране, собрались у здания администрации, чтобы потребовать огласить реальные результаты голосования. 4 года, бандитская власть продолжает издеваться над беларусами!

За 4 года произошло очень много событий, которые не дали усомниться в своей правоте каждому, кто протестовал в те дни! Продолжающийся репрессии, международный терроризм на государственном уровне, участие в ужасной войне на стороне агрессора. Возвращаясь назад, в 2020й, многие с грустью могут сказать:
«Как же так? Как мы могли не дожать эту власть? Если бы тогда, в 2020м, получилось снести власть узурпатора, всё могло бы быть совсем по-другому…»

Уверен, что многие задают себе подобные вопросы. Но я знаю точно одно: Каждый человек, кто выходил на протесты, кто помогал семьям политзаключенным, кто поддерживал наших добровольцев в Украине, - все было не зря! Каждый является основой для строительства Новой Беларуси, как страны свободной от диктатуры!

👤 Я лично познакомился со многими героями нашего города. И как и тогда, в 2020м, по истечению 4 лет, отношусь к каждому с большим уважением. Подобные люди, являются основой нового социально-ответственного гражданского общества. Общества, где каждый гражданин Республики Беларусь является важной фигурой, а не просто «физическим лицом»!

🧅 Век диктатора не долог. За весь период его правления, никогда ещё так беларусы не ждали момента, когда он отправится прямиком в ад. Весь культ личности, который накручивают приближенные к «телу» лизоблюды будет развеян в миг, после его ухода. Этот персонаж будет являться позорной частью истории нашей страны, о котором никто не будет вспоминать. А вот о таких людях, как наши лидчане, как многие беларусы, кто нашел в себе стержень и пошел против режима - такие люди навсегда останутся в истории нашей страны!

4 года прошло, мы пережили много тяжелых событий, но стоит помнить, что за любой тьмой обязательно наступает рассвет!

Беларусы - вольныя людзі!
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

P.S. Видео от лидчан, которые не опускают рук и верят в победу!
  • ❤ 4
  • 👍 3
Post #1690 1.73K
Моя любимая мама!

Получил вчера перед отбоем твое письмо и долго читал и перечитывал его! Он маленький – всего несколько слов, но такой эмоциональный и пронзительный, что аж сердце сжимается!

Я тоже скучаю по тебе, мама! Те люди, что говорят, мол, взрослым не нужна мама, ошибаются! Я помню все, как ты одна растила нас с Андреем, как тебе хотелось, чтобы мы выросли порядочными людьми!

А оно так и получилось! Ты хорошо воспитала нас с Андреем! Никто не будет пороть тебе глаза, что твои сыновья воры или аферисты! Наоборот, меня посадили именно потому, что я говорил правду, и призвал не мириться с жуликами.

Если бы я, мама, не возглавил нашу революцию в Лиде, то, наверное, я сам себя не уважал бы! А если ты уже сам себя не уважаешь, то стоит ли ждать уважения от других людей? Если на 135 тысяч людей Лидчины у нас не нашлось хотя бы одного, кто взял бы на себя ответственность поднять восстание за правду, то кто тогда будет нас, белорусов, уважать?

Мама! Люди уважают меня! Ты воспитала меня правильно!

Верь, что 5 лет я сидеть не буду! Идут перемены, и они принесут мне свободу и встречу с тобой! Помни, мама, что я обязательно вернусь домой! Крепко-крепко тебя обнимаю!

Твой сын Витольд.


3 года и 6 дней Елена Мироновна Ашурок пережила своего замечательного сына, Витольда. Ей было 86 лет...

❤️Семья, которая стала родной для каждого настоящего беларуса. Трагедия для каждого и личная трагедия для этой сильной семьи, семьи, которая заплатила огромную цену за будущее для нашей родной Беларуси.

✉️ Витольд писал в письме своей маме: "Я тоже скучаю по тебе, мама! Те люди, что говорят, мол, взрослым не нужна мама, ошибаются! <> Идут перемены, и они принесут мне свободу и встречу с тобой! Помни, мама, что я обязательно вернусь домой! Крепко-крепко тебя обнимаю!"

Витольд, ты был прав, каждому из нас нужна мама, не зависимо от возраста. Они всегда с нами рядом, они оберегают нас, от самого нашего рождения и до нашей смерти.

🕯Покойтесь с миром, наши родные! Теперь вы вместе, вы - свободны! ❤️
  • 😢 6
  • 👍 1
  • 👏 1
Post #1689 3.73K
Сёння б магло споўніцца 53 гадоў нашаму герою, Вітольду Ашурку 🇧🇾🕊

Свае 50 гадоў ён сустрэў у няволі, але ён застаўся назаўсёды свабодным беларусам у нашых сэрцах і гісторыі нашай краіны.

Гледзячы на ўвесь жах, які адбываецца вакол нашай роднай Беларусі, гледзячы на тое, у што нашу Беларусь уцягнуў узурпатар, важна не забываць тых, хто з'яўляецца тварам нашай Радзімы. Не хунта сілавікоў з узвар'яванымі прапагандыстамі... Яны ганьбяць нашу краіну. Нельга рабіць выснову пра Беларусь па тых, хто захапіў уладу ў нашай краіне. Пра беларусаў трэба судзіць па такіх людзях, сапраўдным патрыётам, як Вітольд Ашурак.

Пройдуць гады, рэжым падзе, нам будзе неабходна рухацца далей. Мы назавем вуліцы нашых гарадоў імёнамі Вітольда Ашурка і Кастуся Каліноўскага, Алеся Пушкіна і Тадэвуша Касцюшкі. Ёсць героі мінулых гадоў, але ёсць і нашы сапраўдныя героі. Яны не ішлі паслухмяным статкам за кімсьці, яны ішлі за сваю родную Беларусь, за свой родны беларускі народ. Сапраўдныя патрыёты-сыны сваёй Радзімы.

Вечная памяць і слава герою Беларусі Вітольду Ашурку ✌️

🐎 Жыве Беларусь!

🤍 Жыве наш Вітольд!
  • ❤ 16
Post #1688 1.77K
🤓Сёння ў Беларусі дзень настаўніка. Мы ад усяго сэрца віншуем тых педагогаў, якія выхоўваюць сумленных, вольных, разумных людзей; тых настаўнікаў, якія не пайшлі супраць сумлення ў 2020 годзе, тых, хто быў рэпрэсаваны і страціў працу за свае погляды і памкненне да справядлівасці. Павага вам і ўшанаванне!

А тым, хто браў удзел у фальсіфікацыяй, хто ўцякаў праз вокны ад выбаршчыкаў, хто спрыяў рэпрэсіям і забойствам, хто з'яўляецца паслухмяных выканаўцам бяспраўных указаў - наша відэа. Ваш "подзвіг" мы таксама не забудзем.
  • 👍 8
Post #1687 625

Forwarded from Голас гордага Гедыміна - Ліда

Кароткія навіны па Лідзе на 26.09.2013

▫️Прыкладна ў 11.30 над жылым мкр-нам "Рыбіноўскага", выконваючы манёўры, лятаў самалёт. Жыхары раёна сцьвярджаюць, што гэта не адзінкавы выпадак. Пытанне: "На якую халеру вайсковыя самалёты выконваюць манёўры над жылымі кварталамі?". Мусіць гісторыя не вучыць.

▫️У некалькіх банках (Белаграпрамбанк, Белінвест) не было наяўных. Заяўлена прыкладна так, што наяўных беларускіх грошаў няма...

▫️Вялікія праблемы ў гандлёвай сетцы:
1️⃣ У магазіне "Санта" катастрафічна не хапае працаўнікоў, што нават не паспяваюць выкладваць тавар. Сіл хапае толькі на тавары якія хутка псуюцца, маюць малыя тэрміны прыдатнасці.
2️⃣ У "Патсдаме" не хапае грошаў нават на выплату зарплаты. Чакаюць, што іх забярэ Гарадзенскі мясакамбінат. Лідскі знішчылі, лідскі гандаль прыходзіць у заняпад.
3️⃣ Для чаго ў райвыканкаме існуе гандлёвы аддзел? Яго начальнік (Алег Крывец) на даклады аб невырашальных, катастрафічных праблемах, кажа: "Ждите, рванёт". Цікава, што "рванёт", калі "рванёт" і ў які бок разбягацца... 😁

▫️У горадзе заўважаны Філатаў М.Ю., але без заплечніка. Адзначым, што за няпоўныя тры гады рэпрэсій у Беларусі Філатаў «вырас» з суддзі суда Лідскага раёна да суддзі Вярхоўнага суда.
  • 👍 2
Post #1682 520

Forwarded from Задержания, суды в Лиде

У Лідзе на прадпрыемствах працягваюцца затрыманні

1️⃣ 21-22 верасня 2023 г. былі затрыманні на прадпрыемстве «Белтэкс оптык».

2️⃣ 22 верасня 2023 г. Ізноў затрыманні на ААТ «Лакафарба» і яшчэ ГУП ЖКГ,у тым ліку ў дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці. У ЖКГ затрыманы бухгалтар. Хутчэй за ўсё рэйд па затрыманням робяць "гастралёры" з Горадні.

3️⃣ На ААТ " Лідскі малочна-кансервавы камбінат» з'явіўся ідэолаг, былы начальнік АДАІ Лідскага РАУС Швакель Аляксандр Іванавіч. Усе працаўнікі, не гледзячы на рангі, абавязаны былі падпісаць "Кодекс корпоративной этики". Так і называецца. У ім абгаворваецца ў якой вопратцы рабочыя павінны прыходзіць на працу, вядома, пра экстрэміскія каналы, каб не глядзелі, а да гэтага працаўнікі не павінны: спулкавацца адзін з адным, размаўляць і збірацца групамі. Не маюць права распавядаць хоць каму-небудзь аб тым,што адбываецца на заводзе. Пяць чалавек былі запрошаны спачатку на размову аб арт. 19.11, потым заставілі праглядаць фільмы "Манкурты" і "Убить президента".

4️⃣ Мабільныя апараты, якія канфіскоўваюць у затрыманных, потым прадаюць у краме канфіската "Ваш выбар" (вул. Адама Міцкевича, 23).
  • 👍 1
Post #1681 455

Forwarded from Рабочы Рух

⚠️ Остановим нарушение прав трудящихся. Готовим новый отчет в МОТ

Каждый год Беларусь как член МОТ (Международная организация труда — специализированное учреждение ООН, занимающееся вопросами регулирования трудовых отношений) отчитывается об исполнении международных конвенций МОТ, которыми предусмотрены гарантии прав трудящихся. Беларусь обязана обеспечивать их соблюдение.

Государство отчитывалось. После отчетов кажется, что Беларусь – это рай для трудящихся. Мы все видим, что это не так.

МОТ уже услышала нас – в отношении Беларуси (второй в мире после Мьянмы с рабским трудом) применена статья 33 Устава МОТ и, как минимум, чиновники и госпрофсоюзы больше не получат финансирования на «реформы», которыми на бумаге прикрывают творящееся беззаконие.

Мы, “Рабочы Рух”, собираем информацию для отчета МОТ, которая будет подана от представителей трудящихся - Международной Конфедерации Профсоюзов, чтобы:

- весь Мир знал, что на самом деле происходит в Беларуси с правами трудящихся;

- государство не могло безнаказанно и нагло врать, что все замечательно, когда ты был в независимом профсоюзе, тебя уволили с работы, арестовали и посадили на сутки; когда тебя уволили и не берут на работу, боясь репрессий, и ты не знаешь, хватит ли денег тебе прокормить семью; когда коллективный договор «только для своих»…

Ты состоишь в независимом профсоюзе или ассоциируешь себя с “Рабочым Рухам”, или не состоишь в прогосударственном профсоюзе, но:

- тебя уволили с работы;
- на работе не продлили контракт;
- на работе по надуманным основаниям привлекают к дисциплинарной ответственности, лишают премий, дискриминируют иным образом;
- ты был арестован;
- в отношении тебя заведено административное или уголовное дело,

сообщи об этом в анкете!


Поделись информацией о нарушениях своих прав по ссылке и будь услышанным:

🔗 https://docs.google.com/forms/d/1BKhhuSgy-GkdDVcdox9hA7QrpE_qN8eGGeR35nePK4Q

@rabochyruh
Post #1680 489
Мікалай Статкевіч чацьвёрты дзень народзінаў запар сустракае за кратамі. Ад яго няма зьвестак 185 дзён...

Лукашысты разьлічваюць на тое, што беларусы забудуць сваіх герояў. Але гэтага яны не дачакацца. 🙅‍♂

Партызаны Лідскай зямлі выказваюць сваю падтрымку сапраўднаму патрыёту Беларусі. Мікалай Статкевіч змагаецца з рэжымам Лукашэнкі, з самага пачатку яго прыходу да ўлады. Яго метадычна затрымлівалі практычна на кожных выбарах, але наш герой не здаваўся - ён заставаўся ў Беларусі і працягнуты сваю барацьбу з рэжымам.

Сіл і хутчэйшага вызвалення Мікалаю Статкевічу. Такі чалавек сапраўдны змагар за свобрду! 🇧🇾

Свободу усім палітвязням! ✊
  • ❤ 9
  • 🔥 1
Post #1679 461
🗺 Лидских партизан не запугать угрозами от лукашистов! Мы были активные в 2020ом, в 2021ом, 2022ом мы стали аккуратней, но никуда не исчезли. 2023 - 3й год борьбы, сделал нас сильнее и осторожней!

Настанет тот День, когда лидчане снова смогут выйти спокойно все вместе на улицы нашего города ✊

Прихлебатели луки, мы всё знаем о вас. Всё задокументировано! Ничего не забыто! Ваш вождь много раз вам говорил "не расслабляться" - теперь вы сможете это сделать только в тюрьме!🪃

Жыве Беларусь! Ліда - вольны горад! 🇧🇾
  • ❤ 12
  • 🤡 1
Older posts →

About this channel

How can I read @kanal_lida without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Канал Лида - Город для Жизни: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Канал Лида - Город для Жизни have?
Канал Лида - Город для Жизни (@kanal_lida) has 82 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Канал Лида - Город для Жизни know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →