Сёння б магло споўніцца 53 гадоў нашаму герою, Вітольду Ашурку 🇧🇾🕊
Свае 50 гадоў ён сустрэў у няволі, але ён застаўся назаўсёды свабодным беларусам у нашых сэрцах і гісторыі нашай краіны.
Гледзячы на ўвесь жах, які адбываецца вакол нашай роднай Беларусі, гледзячы на тое, у што нашу Беларусь уцягнуў узурпатар, важна не забываць тых, хто з'яўляецца тварам нашай Радзімы. Не хунта сілавікоў з узвар'яванымі прапагандыстамі... Яны ганьбяць нашу краіну. Нельга рабіць выснову пра Беларусь па тых, хто захапіў уладу ў нашай краіне. Пра беларусаў трэба судзіць па такіх людзях, сапраўдным патрыётам, як Вітольд Ашурак.
Пройдуць гады, рэжым падзе, нам будзе неабходна рухацца далей. Мы назавем вуліцы нашых гарадоў імёнамі Вітольда Ашурка і Кастуся Каліноўскага, Алеся Пушкіна і Тадэвуша Касцюшкі. Ёсць героі мінулых гадоў, але ёсць і нашы сапраўдныя героі. Яны не ішлі паслухмяным статкам за кімсьці, яны ішлі за сваю родную Беларусь, за свой родны беларускі народ. Сапраўдныя патрыёты-сыны сваёй Радзімы.
Вечная памяць і слава герою Беларусі Вітольду Ашурку ✌️
🐎 Жыве Беларусь!
🤍 Жыве наш Вітольд!
Post #1689
3.73K

- ❤ 16