TGViewer
Канал Лида - Город для Жизни Канал Лида - Город для Жизни @kanal_lida · 82 subscribers
Post #1697 119

Forwarded from Гордыя Беларусы

Дарагія сябры! Віншую вас і вашых родных з Новым годам! 🤍❤️🤍🎄

2025 год быў напоўнены вялікай колькасцю самых разнастайных падзей. Мы разам адчувалі шчасце, калі нашы героі змаглі апынуцца на волі... Разам і адчувалі смутак, успамінаючы тых, хто не змог дажыць да гэтага моманту. Мы гублялі родных людзей, якія дарылі нам надзею і зараджалі нас сваёй энергіяй, але памяць пра іх назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах. Мы разам перажывалі моманты надзеі — надзеі на тое, што змрок адступіць і настане мір, але яны зноў і зноў разбіваліся аб сцены абсурднай рэальнасці. На жаль, 2025 год не прынёс міру ў нашы дамы і сэрцы. Нас працягвалі знішчаць як маральна, так і фізічна. Зноў і зноў напускаючы ў розумы людзей смуту, злыя гэтага свету не спыняюцца ў сваіх намаганнях ператварыць людзей у бясчулую шэрую масу. Але дух свабоды і імкненне жыць ў нас ніхто не змог і не зможа адабраць.

🤍 Думаючы пра тое, чаго пажадаць родным беларусам, я прыйшоў да высновы, што адным з галоўных пажаданняў з'яўляецца — заставацца Людзьмі! Жыць! Жыць і дыхаць на поўныя грудзі. Не адчуваць страху. Не быць вядомымі з па-за. Мець уласную думку і захоўваць уласны розум. Памятаць пра нашу салідарнасць і ўласную годнасць. Няхай 2026 год прынясе вам і вашым сем’ям цеплыню, дабрыню, спакой, здзяйсненне жаданняў і доўгачаканае ўз’яднанне з роднымі людзьмі.

З Новым 2026 годам, родныя беларусы! 🤍❤️🤍🎄
  • ❤ 5
More from @kanal_lida
  1. May 21, 2026🕯«У Вітольда была мэта – быць абраным у парламент у свабоднай Беларусі» 5 гадоў таму ў шк…
  2. Oct 13, 2025🤍 У гэты дзень, 55 гадоў таму, нарадзіўся надзвычайны Чалавек. Сапраўдны Беларус. Беларус…
  3. Jun 21, 2025❗️❗️❗️Вызваленыя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік і яшчэ каля 10 палітвязняў Гэта сталася вын…
  4. May 21, 2025🪃 Сёння-дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі “Ці могуць незнаёмыя людзі быць сябр…
  5. Jan 24, 2025⬜️🟥⬜️ Прысвячаеца Ашурку Вітольду і ўсім Героям, аддаўшым жыццё ў барацьбе за Вольную Бел…
  6. Aug 14, 2024Нацыянальны сцяг Беларусаў працягвае сваё падарожжа па свеце - гэтым разам ён наведаў грэц…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →