Сёння мы прыйшлі сюды, бо тут сабраліся беларусы. Ну я вырашыў, што я павінен быць тут, - Вітольд Ашурак
Кажуць, што ў жыцці нічога не здараецца проста так, - у кожнага часу ёсць свае героі, свае сімвалы. Беларусы, на працягу ўсёй сваёй гісторыі імкнуцца дамагчыся сваёй ідэнтычнасці, свайго месца ў гэтым свеце, стрымяцца звацца людзьмі... Не быць толькі часткай чыіх то карыслівых гульняў. Толькі выбраныя з нас змагаліся за беларусаў не толькі душой, але і коштам уласнага жыцця. Можна пасвяціць усё сваё жыццё барацьбе, але быць удалечыні ад роднай зямлі, Вітольд жа выразна абраў застацца на роднай зямлі і змагацца за беларусаў да апошняга імгнення свайго жыцця. Яго ўнікальнасць, што ён не проста змагаўся за Беларусь ці за сімвалы... Ён змагаўся менавіта за беларусаў, - за людзей. Ён не пераследваў якіх то асабістых карыслівых мэтаў, ён быў сапраўдным патрыётам свайго народа.
Роўна пяць гадоў таму ён сустракаў сваё пяцідзесяцігоддзе ў засценках лукашэнкаўскай турмы... Зараз Вітольда няма з намі фізічна, але ён назаўжды застаецца ў нашых сэрцах і розумах.
Заставацца Чалавекам, ва ўсе часы, было вельмі дарагой раскошай. 13 кастрычніка 1970 года нарадзіўся наш герой. Ён жыў Чалавекам, Чалавекам ён і застаўся назаўжды.
Дзякуй табе, наш сябар, за тваю адданасць. Ты не знік у тумане гісторыі, ты назаўжды застанешся ў нашых сэрцах! 🤍❤️🤍