TGViewer
Канал Лида - Город для Жизни Канал Лида - Город для Жизни @kanal_lida · 82 subscribers
Post #1694 722
🪃 Сёння-дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі

“Ці могуць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць! Калі яны беларусы!”


🕯 Чатыры гады таму, 21 мая 2021 года, у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак.

Вось, што пісаў Вітольд у сваіх лістах, калі быў у няволі:

«Вельмі сумую па Лідзе! Па нашых жнівеньскіх і верасьнёўскіх шпацырах па горадзе! Аб нашым узьнёслым настроі і шчырых размовах! І ўсё ж такі спадзяюся, што вы, нягледзячы на надвор’е, не адмаўляецеся ад прагулак на сьвежым паветры. Бо сэрца маё з вамі, любыя мае сябры! Вы не ўяўляеце, як мне прыемна атрымліваць лісты зь Ліды і Бярозаўкі!!!

Калегі па камэры трохі зайздросьцяць, што на мой адрас ідзе столькі лістоў падтрымкі. Ведаеце, а мне ўсё мала! Ваш ліст я прачытаў тройчы. І яшчэ прачытаю, самае малое, столькі ж! Мне ўвесь час хочацца чытаць, слухаць пра Ліду, пра лідзкіх людзей, пра падзеі і навіны. Я разумею, што турма — ня тое месца, дзе можна атрымліваць інфармацыю з дома! Але я спадзяюся на тое, што праз пэўны час я буду сярод сваіх сяброў!»


1 сьнежня 2020

«Ня буду лыгаць, я атрымліваю вельмі шмат карэспандэнцыі, але лісты зь Ліды і Бярозаўкі вельмі важныя для мяне і заўжды напаўняюць мяне хваляваньнем! Чытаючы іх, я лаўлю сябе на думцы, што гавару зь вельмі дарагімі майму сэрцу даўнімі сябрамі! Я заўжды лічыў, што людзі Лідчыны — таленавітыя, выбітныя, гераічныя асобы! Але падзеі лета — восені 2020 недвухсэнсоўна паказалі, што людзі Ліды і Бярозаўкі яшчэ лепшыя, чым я думаў! Я закахаўся ў гэтых людзей! Прабачце мой эмацыйны ўздым, але гэта так! Я заўжды марыў, каб нашыя людзі ўбачылі свой сапраўдны сьветлы твар, паверылі ў стваральную энэргію свайго патэнцыялу! І мая мара ажыцьцявілася! Людзі Лідчыны ня сталі героямі ў 2020 годзе! Яны былі такімі заўжды!»


1 сакавіка 2021

Дзякуй табе наш сябар Вітольд за тое, што ты так высока падняў сцяг свабоды над лідскай зямлёй. Прыклад сапраўднага змагара за свабоду для кожнага беларуса! ⬜️🟥⬜️
  • ❤ 5
  • 💔 1
More from @kanal_lida
  1. May 21, 2026🕯«У Вітольда была мэта – быць абраным у парламент у свабоднай Беларусі» 5 гадоў таму ў шк…
  2. Dec 31, 2025Дарагія сябры! Віншую вас і вашых родных з Новым годам! 🤍❤️🤍🎄 2025 год быў напоўнены вя…
  3. Oct 13, 2025🤍 У гэты дзень, 55 гадоў таму, нарадзіўся надзвычайны Чалавек. Сапраўдны Беларус. Беларус…
  4. Jun 21, 2025❗️❗️❗️Вызваленыя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік і яшчэ каля 10 палітвязняў Гэта сталася вын…
  5. Jan 24, 2025⬜️🟥⬜️ Прысвячаеца Ашурку Вітольду і ўсім Героям, аддаўшым жыццё ў барацьбе за Вольную Бел…
  6. Aug 14, 2024Нацыянальны сцяг Беларусаў працягвае сваё падарожжа па свеце - гэтым разам ён наведаў грэц…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →