⬜️🟥⬜️ Прысвячаеца Ашурку Вітольду і ўсім Героям, аддаўшым жыццё ў барацьбе за Вольную Беларусь
«Мірон і паршывая сьвіння»
Калісці, ў сівыя гады,
Жыццё йшло ў лесе памяркоўна.
Хапала ежы, быў спакой
У той час ўсё было цудоўна.
Павольна Лось хадзіў па пол
А побач – Конь, Касуля ды Алень.
Мядзьведзь ляжаў, пад’еўшы мёду
Ніхто ня збудзіць. Божа бронь!
У лесе ціш была і згода
Зьвяры ў ладу па-між сабой.
Дзе кожны ведаў хто ён, што ён.
Дзе будзе клопат, дзе спакой.
Калі патрэбная парада
Раз у год збіраліся ля пня.
Спрачаліся, галасавалі,
Хто будзе ў лесе старшыня.
Адкрыта, вольна выбіралі -
Ваўка, Лася, або Каня.
Пакуль аднойчы, даў Бог долю,
У лес ня трапіла сьвіньня.
📜Чытаць далей
Post #1693
1.48K