Кароткія навіны па Лідзе на 26.09.2013
▫️Прыкладна ў 11.30 над жылым мкр-нам "Рыбіноўскага", выконваючы манёўры, лятаў самалёт. Жыхары раёна сцьвярджаюць, што гэта не адзінкавы выпадак. Пытанне: "На якую халеру вайсковыя самалёты выконваюць манёўры над жылымі кварталамі?". Мусіць гісторыя не вучыць.
▫️У некалькіх банках (Белаграпрамбанк, Белінвест) не было наяўных. Заяўлена прыкладна так, што наяўных беларускіх грошаў няма...
▫️Вялікія праблемы ў гандлёвай сетцы:
1️⃣ У магазіне "Санта" катастрафічна не хапае працаўнікоў, што нават не паспяваюць выкладваць тавар. Сіл хапае толькі на тавары якія хутка псуюцца, маюць малыя тэрміны прыдатнасці.
2️⃣ У "Патсдаме" не хапае грошаў нават на выплату зарплаты. Чакаюць, што іх забярэ Гарадзенскі мясакамбінат. Лідскі знішчылі, лідскі гандаль прыходзіць у заняпад.
3️⃣ Для чаго ў райвыканкаме існуе гандлёвы аддзел? Яго начальнік (Алег Крывец) на даклады аб невырашальных, катастрафічных праблемах, кажа: "Ждите, рванёт". Цікава, што "рванёт", калі "рванёт" і ў які бок разбягацца... 😁
▫️У горадзе заўважаны Філатаў М.Ю., але без заплечніка. Адзначым, што за няпоўныя тры гады рэпрэсій у Беларусі Філатаў «вырас» з суддзі суда Лідскага раёна да суддзі Вярхоўнага суда.
Post #1687
625
Forwarded from Голас гордага Гедыміна - Ліда
- 👍 2