TGViewer
Channel Public Channel
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

@cbs_help

Subscribers
6.76K
Photos
3.2K
Videos
75
Links
1.5K

Showing posts older than #4921 · Back to latest

Older Posts 15 shown
Post #4920 4.24K
Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве — гэта сістэмная і прафесійная падтрымка для грамадзян Беларусі.
Мы працуем у выразна вызначаных кірунках, каб дапамога была дакладнай, эфектыўнай і ўстойлівай.

1. ⚖️ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА
На сённяшні дзень наш ключавы прыярытэт — былыя палітычныя зняволеныя, незалежна ад часу вызвалення.

Мы аказваем:
• дапамогу ў атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы
• кансультацыі па легалізацыі знаходжання
• падтрымку ў пытаннях дакументаў і прававога статусу

📩 Запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл:
pomoc.prawna@belaruscenter.eu

2. 🎓 АДУКАЦЫЙНЫ АДДЗЕЛ

Для дарослых:
• курсы польскай мовы для былых палітычных зняволеных
(для асоб, якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў)
• праграмы для 55+ (сустрэчы і жывая камунікацыя, арт-тэрапія, творчыя заняткі, майстар-класы, размоўны клуб польскай мовы)

Для дзяцей:
• арт-тэрапія для дзяцей з аўтызмам
• арт-тэрапія для дзяцей з сем’яў палітычных зняволеных
• падрыхтоўка да экзамену ў 8 класе (англійская мова, матэматыка)
• студыя малявання і іншыя адукацыйныя праграмы

📲 Даведацца пра заняткі ці запісацца можна праз Telegram:
@cbs_kontakt

3. 🤝 САЦЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА

ЦБС — гэта не толькі дапамога, але і прастора падтрымкі і супольнасці.

У нас можна прыйсці, правесці час у бяспечнай і добразычлівай атмасферы, сустрэцца з людзьмі, выпіць кавы і не заставацца ў адзіноце.

Мы прадастаўляем:
- бясплатную вопратку і абутак 👠👕
- пры наяўнасці тэхніку і касметыку 📱🪒
- прастору для камунікацыі і ўзаемнай падтрымкі 🏠🙏

❗ ВАЖНА
Цэнтр аказвае дапамогу выключна ў межах сваіх праграм і наяўных рэсурсаў.
Мы будуем устойлівую сістэму падтрымкі — без ілюзій, але з адказнасцю і павагай да кожнага чалавека.
  • ❤ 45
  • 👌 2
  • 🤗 2
  • ☃ 1
Post #4913 4.99K
25 сакавіка. Дзень Волі.

Гэта не пра мінулае.
І дакладна не пра «калі-небудзь».

Гэта пра выбар —
быць сабой. Гаварыць. Не маўчаць.

Пра людзей, якія больш не пытаюцца,
ці можна.

І пра дзяцей, якія малююць Беларусь
не так, як «трэба»,
а так, як адчуваюць.

🤍Без дазволу.
❤️Без страху.
🤍Без тлумачэнняў.

Тут няма ідэальнай формы —
затое ёсць тое, што не падробіш.

І пакуль гэта ёсць —
гэта не спыніць.

Жыве Беларусь!
  • ❤ 89
  • 👍 7
  • 🔥 6
  • ☃ 2
Post #4912 4.91K
🗓️ 21 сакавіка 2026 / субота
🕰 16:00–18:00
📍 ЦБС, ul. Oleandrów 6-2, Warszawa


21 сакавіка — Міжнародны дзень паэзіі. У гэты дзень у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з беларускай паэткай і драматургам Дзіянай Балыка.

Запрашаем на вечар паэзіі, дзе прагучаць вершы пра каханне, волю і сэнс жыцця — тэксты, у якіх асабістае пераплятаецца з агульначалавечым, а інтымная лірыка — з тэмай свабоды.

У праграме сустрэчы:

♦️ Паэтычнае чытанне Дзіяны Балыка — вершы пра каханне, выбар, унутраную свабоду і шлях чалавека.
♦️ Вольны мікрафон — у другой частцы вечара кожны паэт і аматар паэзіі зможа выйсці на сцэну і прачытаць уласныя або любімыя вершы.
Гэта сустрэча для тых, хто любіць слова, шукае дыялог з паэзіяй і хоча падзяліцца ёю з іншымі.
Прыходзьце слухаць, чытаць і святкаваць Міжнародны дзень паэзіі разам.
  • ❤ 13
  • 👍 7
Post #4911 4.24K
📄 Общее правило:

После подачи заявления на международную защиту Пограничная служба передает ваш проездной документ (паспорт) на хранение (в депозит) в Управление по делам иностранцев.

Но есть исключение ⚠️

Если вы находитесь в Польше на основании:
– разрешения на временное пребывание, либо
– разрешения на постоянное пребывание,
👉 ваш документ не забирают сразу.

Его передадут в депозит только когда:
– закончится срок действия вашего разрешения, либо
– разрешение на пребывание будет аннулировано.
  • 👍 20
  • ❤ 6
Post #4910 3.96K
🔔 Важно знать:

Если вы нашли чужую карту побыта или польский проездной документ иностранца, обязательно передайте его в официальные органы:

– воеводе
– в полицию
– в другой государственный орган или консулу Польши

📄 Это требование закона (ст. 234 Закона об иностранцах).
❗ В противном случае это может быть расценено как незаконное присвоение документа.
  • 👍 27
  • ☃ 4
  • 👌 2
Post #4909 6.04K
🌿 Новыя магчымасці
Праграма сустрэч, навучання і інтэграцыі для людзей ва ўзросце 58+ у Варшаве
 
Пераезд у новую краіну — гэта заўсёды выклік. Асабліва калі хочацца не проста жыць, а адчуваць сябе патрэбным, мець зносіны, развівацца і жыць актыўна.

Мы адкрываем у Варшаве Клуб новых магчымасцяў 58+ — прастору для беларусаў і ўкраінцаў старэйшых за 58 гадоў, дзе можна сустрэць новых людзей, даведацца нешта карыснае і цікава праводзіць час разам.

Гэта не проста сустрэчы.
Гэта супольнасць, падтрымка і новыя магчымасці.

У клубе вас чакаюць:

🗣 Тэматычныя сустрэчы
размовы і дыскусіі
на важныя тэмы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, карысная інфармацыя пра жыццё ў Польшчы, лічбавая граматнасць і іншыя актуальныя пытанні.

🎨 Арт-тэрапія і розныя віды творчасці, якія дапамагаюць расслабіцца, адкрыць новыя захапленні і проста атрымаць задавальненне ад працэсу.

🇵🇱 Размоўны клуб польскай мовы
2 гадзіны жывой практыкі на тыдзень у невялікай групе, каб лягчэй і смялей размаўляць па-польску ў паўсядзённым жыцці.

🏛 Сумесныя выхады ў горад:
паходы ў музеі і экскурсіі па Варшаве.

🔴Фармат клуба:

Адкрываем 2 групы:
1️⃣ для кожнай з груп сустрэчы раз на тыдзень па 2 гадзіны (на выбар: аўторак або пятніца з 17:00 па 19:00) па адрасе: Oleandrów 6-2
2️⃣ для кожнай з груп раз на тыдзень размоўны клуб польскай мовы. (Дні вызначаюцца пасля запісу — у залежнасці ад узроўню ведання мовы)
СТАРТ ГРУП: 17 сакавіка

УДЗЕЛ У КЛУБЕ БЯСПЛАТНЫ.

Адзінае патрабаванне - гэта рэгулярны ўдзел.

Запіс у Клуб новых магчымасцяў:

📱Telegram: @CBS_kontakt
📞 +48 666 918 712
📱 праз наш інстаграм: cbs_help

 
Калі вам 58+ і хочацца новых ведаў, руху і жыцця ў супольнасці — гэты клуб для вас.
  • ❤ 16
  • 👍 16
  • ☃ 1
Post #4908 3.91K
🚗 Хотите обменять беларусское водительское удостоверение на польское, но боитесь контакта с беларусскими властями? Выход есть!
Обмен водительского удостоверения в Польше может пройти без участия органов Республики Беларусь, если вы:

▶️ получили в Польше статус беженца, политическое убежище или дополнительную защиту;
▶️ имеете польскую гуманитарную визу;
▶️ обладаете гуманитарным ВНЖ (разрешением на временное пребывание, выданным на основании гуманитарной визы).

Что это означает на практике?

Польские органы:

▶️ не проводят проверку данных в стране выдачи прав;
▶️ не направляют ваше удостоверение в Беларусь;
▶️не уведомляют беларусские власти о выдаче польских водительских прав.

⚖️ Такой порядок прямо предусмотрен польским законодательством
(§ 14 ч. 12 постановления Министра инфраструктуры от 5 августа 2025 года).
ROZPORZĄDZENIE MINISTRA INFRASTRUKTURY z dnia 5 sierpnia 2025 r. w sprawie wydawania dokumentów stwierdzających uprawnienia do kierowania pojazdami
  • 👍 34
  • ❤ 17
  • ☃ 2
  • 👀 2
Post #4907 3.31K
Ходатайство о предоставлении международной защиты в Польше может касаться не только самого заявителя.

В определённых случаях оно распространяется и на других людей — тех, кто:

▶️ сопровождает заявителя;
▶️ находится от него в зависимости — по возрасту, состоянию здоровья или по экономическим причинам.

Кто именно может быть включён в такое ходатайство?

▶️супруг или супруга, если брак признаётся польским законодательством;
▶️ несовершеннолетние дети заявителя и/или его супруга, включая усыновлённых (при условии, что такие дети не состоят в браке).

Важно:
Если у заявителя родился ребёнок уже во время рассмотрения дела, то он также может быть включён в ходатайство о международной защите.
  • ❤ 25
  • 👍 6
  • ☃ 1
  • 🌚 1
Post #4906 3K
🌷Дзень жанчыны – гэта кожны дзень

«Простага жаночага шчасця! Радуйце мужчын сваёй прыгажосцю! Сёння ваш дзень!» — чуеце такія пажаданні, але ад іх робіцца няёмка, а не прыемна?

Вы маеце права не нацягваць на сябе ветлівую ўсмешку і наўпрост прамаўляць, што гэта не тое, што вам хацелася б пачуць.

🤔Што такое гэтае «простае жаночае шчасце»? І з якога моманту шчасце ўвогуле стала дзяліцца на жаночае і мужчынскае?

А яшчэ — з якой нагоды жанчыны павінны радаваць мужчын?

✨Радаваць варта перадусім сябе.
І, калі ёсць жаданне, дзяліцца сваёй радасцю з іншымі.

❓І хто сказаў, што дзень жанчын — толькі 8 сакавіка?
Дзень жанчыны — гэта кожны дзень.

Гэта кожны дзень, калі жанчыны могуць быць сабой, жыць сваё жыццё і не адпавядаць чужым чаканням.

📜 Камуністычны рэжым, у якім раслі нашы бацькі, моцна змяніў сэнс 8 сакавіка.
Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы і эмансіпацыю ператварыўся ў дзень кветак і кампліментаў.

Савецкая традыцыя такога святкавання часткова засталася і ў сучаснай Беларусі.
Але вада камень точыць.

🤍 Мы, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, віншуем нашых неверагодных жанчын.

Жадаем вам быць такімі, якімі вы самі хочаце быць.
Бо ніхто, акрамя вас, не ведае, як для вас лепш.
  • ❤ 64
  • 🎉 11
  • ☃ 2
  • 🔥 2
Post #4905 4.11K
🗓️ 12 сакавіка 2026 / чацвер
🕰 17:00
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2, Варшава
🎟 уваход свабодны

Ужо 12 сакавіка (чацвер), запрашаем у Варшаву (Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2, Warszawa) на цёплую размову пра кнігу, якая многім адкрывае Беларусь нанова.

Мы сустрэнемся, каб пагаварыць пра «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — без цэнзуры, так, як тэкст быў задуманы аўтарам. Гэта нагода не толькі паразмаўляць пра літаратуру, але і пра мову, памяць і пра тое, што робіць нас беларусамі.

Удзельнікі сустрэчы:

♦️ Яраслаў Іванюк — выдавец, кіраўнік фонда Kamunikat.org раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў святкаванне свайго 25-годдзя.
♦️Уладзімір Арлоў — пісьменнік, узгадае Караткевіча, падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар.
Пачуем між іншым пра сланы ў цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі.
  • ❤ 37
  • 👍 5
  • ☃ 1
  • 🔥 1
Post #4904 4.75K
Граждане Беларуси могут подавать заявления на получение польского проездного документа для иностранца на упрощённых условиях до 30 июня 2026 года.

Фактически это уже пятое продление подряд — каждый раз на полгода. Изначально эти правила действовали с 1 июля по 31 декабря 2023 года.

Почему их продолжают продлевать?

Потому что всё больше граждан Беларуси в Польше вынуждены оформлять польский проездной документ — и государство это признаёт.

Цифры говорят сами за себя:
➡️в 2025 году (по состоянию на 31 октября) беларусам выдали 4 573 таких документа;
➡️в 2021 году — всего 12.

Польский проездной документ — документ, предназначенный для иностранца, у которого нет действительного (заграничного) паспорта. Например, когда иностранец утратил паспорт или срок его действия закончился и нет возможности получить новый документ.
  • 👍 74
  • ❤ 28
  • ☃ 2
Post #4903 5.75K
Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна.

🌪️Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітайскага студэнта Сюй Байлуна, які вывучыў беларускую мову і, каб знайсці сабе беларускамоўнае кам’юніці переехаў… у Польшчу!

Малады чалавек пражыў у Мінску больш за год, але так і не здолеў абзавесціся аднадумцамі, гатовымі размаўляць з ім па-беларуску. Больш за тое, кітаец распавядаў як у Беларусі з яго нават смяяліся, калі ён пачынаў гаварыць на беларускай мове 🫤

Думаеце гэта спыніла маладога чалавека? Якое там! Сюй, расчараваны мінчукамі, спачатку вярнуўся ў Кітай, але неўзабаве зразумеў, што раз, прачытаўшы Караткевіча ў арыгінале, больш не зможа трымаць у сабе скарб валодання мовай класіка.

І студэнт знайшоў выйсце. Ён пераехаў у Кракаў, дзе амаль адразу знайшоў сабе беларускамоўную кампанію.

У інтэрв’ю выданню «Мост» Сюй з усмешкай расказаў:

«У Беларусі ў мяне не было ніводнага (беларускамоўнага сябра ці знаёмага), а цяпер у мяне іх шмат. Апынулася, што ў Польшчы беларускамоўных беларусаў больш, чым у самой Беларусі».


Мы, ЦБС, запрашаем Сюя і ўсіх аматараў беларускай мовы ў госці. Будзем глядзець разам футбол па-беларуску, піць гарбату, займацца ляпнінай і дзясяткамі іншых актыўнасцяў.

З Днём роднай мовы, сябры!🤍
Беражыце сябе❤️
Беражыце мову 🤍
  • ❤ 154
  • 🔥 22
  • 😍 5
  • ☃ 3
Post #4902 4.2K
Если цель вашего пребывания в Польше, на основании которой вы получили ВНЖ, изменилась или прекратилась, помните: у вас есть 15 рабочих дней, чтобы сообщить об этом воеводе.

❗️Если этого не сделать, могут возникнуть проблемы в будущем — в частности, отказ в следующем разрешении на временное пребывание.

Как это работает на практике?
Воевода может отказать вам в новом ВНЖ, если вы не уведомили его о том, что цель вашего пребывания в Польше изменилась, и подаёте новое заявление на ВНЖ.

Важно подчеркнуть, что это не автоматический отказ. Воевода рассматривает каждую ситуацию отдельно учитывает конкретные обстоятельства.

Распространенные примеры, когда цель пребывания может измениться:
▶️ вы получили ВНЖ для учёбы, но бросили университет и решили работать;
▶️ разрешение выдали для воссоединения с семьёй, но отношения, на которых оно основывалось, прекратились.

✔️Вывод простой: если что-то изменилось — лучше вовремя сообщить. Это может сэкономить вам много нервов при следующей подаче.
  • ❤ 24
  • 👍 10
  • ☃ 2
Post #4901 4.94K
🎨 Арт-тэрапія ў ЦБС — кожную сераду а 10:30
💰 БЕЗКАШТОЎНА

Кожную сераду мы малюем.
Не “правільна”. Не “красіва”. А па-свойму.

Арт-тэрапію праводзіць мастачка, дацэнтка Акадэміі дызайну і мастацтва з Украіны — і гэта сапраўды крутая магчымасць паспрабаваць нешта новае ў вельмі простай і жывой атмасферы.

‼️Гэта сустрэчы для ўсіх былых палітвязняў — незалежна ад таго, калі вы выйшлі на волю.

Тут можна:
🎨 выпусціць напружанне на паперу
🖌 нешта лепш зразумець пра сябе
☕ папіць гарбаты ці кавы
🙂 проста пабыць сярод сваіх

Без абавязку адкрывацца.
Без “трэба гаварыць”.
Без ацэнак.

Сустрэча доўжыцца 1,5–2 гадзіны.

📩 Запіс праз Telegram: @cbs_kontakt

Прыходзьце. Будзе спакойна, цёпла і па-сапраўднаму.
  • ❤ 36
  • 🔥 7
  • 🥰 2
  • ☃ 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →