TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4912 4.91K
🗓️ 21 сакавіка 2026 / субота
🕰 16:00–18:00
📍 ЦБС, ul. Oleandrów 6-2, Warszawa


21 сакавіка — Міжнародны дзень паэзіі. У гэты дзень у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з беларускай паэткай і драматургам Дзіянай Балыка.

Запрашаем на вечар паэзіі, дзе прагучаць вершы пра каханне, волю і сэнс жыцця — тэксты, у якіх асабістае пераплятаецца з агульначалавечым, а інтымная лірыка — з тэмай свабоды.

У праграме сустрэчы:

♦️ Паэтычнае чытанне Дзіяны Балыка — вершы пра каханне, выбар, унутраную свабоду і шлях чалавека.
♦️ Вольны мікрафон — у другой частцы вечара кожны паэт і аматар паэзіі зможа выйсці на сцэну і прачытаць уласныя або любімыя вершы.
Гэта сустрэча для тых, хто любіць слова, шукае дыялог з паэзіяй і хоча падзяліцца ёю з іншымі.
Прыходзьце слухаць, чытаць і святкаваць Міжнародны дзень паэзіі разам.
  • ❤ 13
  • 👍 7
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →