ЦБС атрымаў адказ ад банку Millennium
📩 Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў афіцыйны адказ ад банка Millennium адносна праблемы адкрыцця асабістых банкаўскіх рахункаў для грамадзян і грамадзянкаў Беларусі ў Польшчы.
Банк паведамляе, што на дадзены момант не мае магчымасці адкрываць рахункі асобам, якія валодаюць выключна часовым пасведчаннем асобы замежніка.
Прычынай названыя абавязковыя патрабаванні фінансавай бяспекі, якія вынікаюць з польскага заканадаўства аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму (AML/CFT), у прыватнасці артыкула 34 адпаведнага закона. 🫤
Разам з тым банк прызнае сацыяльную значнасць і актуальнасць гэтай праблемы. 🙄 У сваім адказе Millennium паведамляе, што працуе над унутранымі зменамі, якія ў будучыні могуць дазволіць адкрыццё асабістых рахункаў для гэтай катэгорыі кліентаў. Аднак канкрэтныя тэрміны ўкаранення такіх зменаў пакуль не вызначаныя.
Цэнтр беларускай салідарнасці працягвае маніторынг сітуацыі і настойліва дамагаецца сістэмнага рашэння, якое дазволіць беларусам і беларускам у Польшчы мець доступ да базавых фінансавых паслуг.
Post #4899
5.21K

- ❤ 65
- 👎 22
- 😱 8
- ☃ 5





















