Польскія банкі не адкрываюць рахункі былым палітвязням.
ЦБС шукае выйсце.
Мы часта сутыкаемся з сітуацыямі, калі праблема аднаго чалавека насамрэч з’яўляецца праблемай цэлай супольнасці.
І менавіта з такімі кейсамі мы працуем у Цэнтры Беларускай Салідарнасці.
Вось ужо больш за месяц былыя палітвязні з Беларусі, вызваленыя 13 снежня 2025 года, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі ў Польшчы. А без іх немагчыма нармальна функцыянаваць у сучасным свеце.
Кіраўніца Дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская звярнулася з гэтай праблемай да Фінансавага амбудсмена Польшчы (Rzecznik Finansowy).
📩 Фінансавы амбудсмен ужо адрэагаваў на наш зварот і накіраваў афіцыйныя запыты ў тры буйныя банкі Польшчы:
• PKO BP S.A.
• Bank Millennium S.A.
• Santander Bank Polska S.A.
Амбудсмен просіць банкі, у прыватнасці:
➡️ растлумачыць, ці можа часовае пасведчанне асобы замежніка быць падставай для адкрыцця рахунку;
➡️ паведаміць, ці магчыма ўвесці спецыяльныя працэдуры, якія палегчаць доступ да банкаўскіх паслуг для грамадзян Беларусі (у тым ліку былых палітвязняў), што звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы.
Акрамя таго, амбудсмен звярнуўся у Саюз банкаў Польшчы з прапановай змяніць агульныя практыкі адкрыцця рахункаў для беларусаў у такой сітуацыі.
Фінансавы амбудсмен паабяцаў афіцыйна праінфармаваць ЦБС пра вынікі перамоваў як з асобнымі банкамі, так і з Саюзам банкаў Польшчы.
🔍 Адказ амбудсмена можна прачытаць у каруселі ◀️▶️
Мы працягваем працаваць не толькі з канрэтнымі выпадкамі, але і з прычынамі, якія робяць гэтыя праблемы сістэмнымі.
Post #4886
3.5K



- ❤ 76
- 👏 13
- 👍 2
- 🤬 1