TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4898 4.24K
Нягледзячы на розныя погляды, пазіцыі і меркаванні, ёсць адно, у чым большасць беларусак і беларусаў яднаюцца, — падтрымка палітзняволеных 🤍

Ужо больш за месяц у ЦБС вы прыносіце вопратку, абутак, тэхніку і побытавыя рэчы для палітзняволеных.
Мы радыя мець магчымасць перадаваць усё гэта далей.
Дзякуй кожнай і кожнаму 🙏

Шмат хто пытаецца: куды можна заданаціць на набыццё неабходнага для палітзняволеных?
І ў нас ёсць адказ 💛

ЦБС адкрыў асобны рахунак, сродкі з якога ідуць выключна на набыццё патрэбнага для палітзняволеных.
Не на працу фонду, прасторы ці калектыву — толькі на іх непасрэдныя патрэбы.

СПАСЫЛКА ДЛЯ ДАНАТАЎ

Важна адзначыць розніцу паміж зборамі фонду беларускай салідарнасці @bysol і зборам ЦБС.
Bysol па-ранейшаму праводзіць персанальныя і вялікія зборы пасля вызвалення. Гэтыя сродкі перадаюцца непасрэдна палітзняволеным, і яны самі вырашаюць, як і на што іх выкарыстоўваць 🫶🏻

Збор ЦБС ідзе выключна на набыццё канкрэтных рэчаў:
артапедычнага абутку, коўдраў, рондаляў, дробнай бытавой тэхнікі і іншага неабходнага 🧥🛏️🥘🥔

З цягам часу палітзняволеныя змогуць працаваць, зарабляць і набываць усё патрэбнае самастойна. Але вельмі важна падтрымаць іх на старце адаптацыі 🤝

Таксама важна: вы можаце набыць патрэбнае самастойна. Мы рэгулярна пішам пра актуальныя патрэбы, і многія адгукаюцца на канкрэтныя запыты.
Так, напрыклад, мы падарылі палітвязынцы на дзень народзінаў прафесійны міксер — яна пячэ торты 🎂
Мы таксама знайшлі і перадалі палітзняволеным добрую тэхніку, якая ўжо была ва ўжыванні, але можа яшчэ доўга служыць💻

Таму вы заўсёды можаце дапамагчы персанальна.
Калі маеце жаданне — пішыце нам у Тэлеграме: @cbs_kontakt , у наш інстаграм ці на пошту: info@belaruscenter.eu, і мы падзелімся актуальнымі патрэбамі 💌

❗️І напрыканцы важна сказаць:

ЦБС аказвае дапамогу ўсім палітзняволеным, незалежна ад даты вызвалення. Наша падтрымка не абмяжоўваецца толькі тымі, хто выйшаў 13 снежня.

Калі вам патрэбная дапамога, вопратка, абутак ці побытавыя рэчы — вы можаце прыйсці ў ЦБС.
Кожная былая палітзняволеная і кожны былы палітзняволены могуць звярнуцца да нас 🤍
  • ❤ 49
  • 👍 7
  • ☃ 1
  • 😁 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →