TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4906 3K
🌷Дзень жанчыны – гэта кожны дзень

«Простага жаночага шчасця! Радуйце мужчын сваёй прыгажосцю! Сёння ваш дзень!» — чуеце такія пажаданні, але ад іх робіцца няёмка, а не прыемна?

Вы маеце права не нацягваць на сябе ветлівую ўсмешку і наўпрост прамаўляць, што гэта не тое, што вам хацелася б пачуць.

🤔Што такое гэтае «простае жаночае шчасце»? І з якога моманту шчасце ўвогуле стала дзяліцца на жаночае і мужчынскае?

А яшчэ — з якой нагоды жанчыны павінны радаваць мужчын?

✨Радаваць варта перадусім сябе.
І, калі ёсць жаданне, дзяліцца сваёй радасцю з іншымі.

❓І хто сказаў, што дзень жанчын — толькі 8 сакавіка?
Дзень жанчыны — гэта кожны дзень.

Гэта кожны дзень, калі жанчыны могуць быць сабой, жыць сваё жыццё і не адпавядаць чужым чаканням.

📜 Камуністычны рэжым, у якім раслі нашы бацькі, моцна змяніў сэнс 8 сакавіка.
Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы і эмансіпацыю ператварыўся ў дзень кветак і кампліментаў.

Савецкая традыцыя такога святкавання часткова засталася і ў сучаснай Беларусі.
Але вада камень точыць.

🤍 Мы, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, віншуем нашых неверагодных жанчын.

Жадаем вам быць такімі, якімі вы самі хочаце быць.
Бо ніхто, акрамя вас, не ведае, як для вас лепш.
  • ❤ 64
  • 🎉 11
  • ☃ 2
  • 🔥 2
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →