TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4920 4.25K
Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве — гэта сістэмная і прафесійная падтрымка для грамадзян Беларусі.
Мы працуем у выразна вызначаных кірунках, каб дапамога была дакладнай, эфектыўнай і ўстойлівай.

1. ⚖️ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА
На сённяшні дзень наш ключавы прыярытэт — былыя палітычныя зняволеныя, незалежна ад часу вызвалення.

Мы аказваем:
• дапамогу ў атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы
• кансультацыі па легалізацыі знаходжання
• падтрымку ў пытаннях дакументаў і прававога статусу

📩 Запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл:
pomoc.prawna@belaruscenter.eu

2. 🎓 АДУКАЦЫЙНЫ АДДЗЕЛ

Для дарослых:
• курсы польскай мовы для былых палітычных зняволеных
(для асоб, якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў)
• праграмы для 55+ (сустрэчы і жывая камунікацыя, арт-тэрапія, творчыя заняткі, майстар-класы, размоўны клуб польскай мовы)

Для дзяцей:
• арт-тэрапія для дзяцей з аўтызмам
• арт-тэрапія для дзяцей з сем’яў палітычных зняволеных
• падрыхтоўка да экзамену ў 8 класе (англійская мова, матэматыка)
• студыя малявання і іншыя адукацыйныя праграмы

📲 Даведацца пра заняткі ці запісацца можна праз Telegram:
@cbs_kontakt

3. 🤝 САЦЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА

ЦБС — гэта не толькі дапамога, але і прастора падтрымкі і супольнасці.

У нас можна прыйсці, правесці час у бяспечнай і добразычлівай атмасферы, сустрэцца з людзьмі, выпіць кавы і не заставацца ў адзіноце.

Мы прадастаўляем:
- бясплатную вопратку і абутак 👠👕
- пры наяўнасці тэхніку і касметыку 📱🪒
- прастору для камунікацыі і ўзаемнай падтрымкі 🏠🙏

❗ ВАЖНА
Цэнтр аказвае дапамогу выключна ў межах сваіх праграм і наяўных рэсурсаў.
Мы будуем устойлівую сістэму падтрымкі — без ілюзій, але з адказнасцю і павагай да кожнага чалавека.
  • ❤ 45
  • 👌 2
  • 🤗 2
  • ☃ 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →