TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4903 5.75K
Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна.

🌪️Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітайскага студэнта Сюй Байлуна, які вывучыў беларускую мову і, каб знайсці сабе беларускамоўнае кам’юніці переехаў… у Польшчу!

Малады чалавек пражыў у Мінску больш за год, але так і не здолеў абзавесціся аднадумцамі, гатовымі размаўляць з ім па-беларуску. Больш за тое, кітаец распавядаў як у Беларусі з яго нават смяяліся, калі ён пачынаў гаварыць на беларускай мове 🫤

Думаеце гэта спыніла маладога чалавека? Якое там! Сюй, расчараваны мінчукамі, спачатку вярнуўся ў Кітай, але неўзабаве зразумеў, што раз, прачытаўшы Караткевіча ў арыгінале, больш не зможа трымаць у сабе скарб валодання мовай класіка.

І студэнт знайшоў выйсце. Ён пераехаў у Кракаў, дзе амаль адразу знайшоў сабе беларускамоўную кампанію.

У інтэрв’ю выданню «Мост» Сюй з усмешкай расказаў:

«У Беларусі ў мяне не было ніводнага (беларускамоўнага сябра ці знаёмага), а цяпер у мяне іх шмат. Апынулася, што ў Польшчы беларускамоўных беларусаў больш, чым у самой Беларусі».


Мы, ЦБС, запрашаем Сюя і ўсіх аматараў беларускай мовы ў госці. Будзем глядзець разам футбол па-беларуску, піць гарбату, займацца ляпнінай і дзясяткамі іншых актыўнасцяў.

З Днём роднай мовы, сябры!🤍
Беражыце сябе❤️
Беражыце мову 🤍
  • ❤ 154
  • 🔥 22
  • 😍 5
  • ☃ 3
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →