📚Беларускія аўтары і кнігі на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве!
Дарагія сябры! Калі вы хочаце пагрузіцца ў свет беларускай літаратуры і культуры, сустрэцца з вядомымі аўтарамі, а таксама набыць новыя кнігі – у нас ёсць цудоўныя навіны для вас! З 23 па 26 траўня ў Варшаве адбываецца Міжнародны кніжны кірмаш, на якім вядзе працу асобны стэнд з беларускімі кнігамі. Кірмаш праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Палацы культуры і навукі (PKIN), plac Defilad, stoisko nr 138 w Sali Marmurowej.
Час працы:
23 траўня, чацвер: 10.00 – 18.00
24 траўня, пятніца: 10.00 – 19.00
25 траўня, субота: 10.00 – 19.00
26 траўня, нядзеля: 10.00 – 17.00
Вас чакаюць сустрэчы з Уладзімірам Арловым, Лявонам Вольскім, Алесем Аркушам, Змітром Бартосікам і іншымі вядомымі аўтарамі!
Падрабязней пазнаёміцца з праграмай можна па спасылцы https://budzma.org/news/belaruski-stend-2024.html?sphrase_id=789203
Арганізатарам беларускага стэнда выступіў Інстытут беларускай кнігі.
Post #4101
3.16K