TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #5003 832
131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱

Гэта вынікае з апошняга рапарту Дэпартаменту па справах замежнікаў (Urząd do spraw cudzoziemców). Па дадзеных на 1 верасня 2026 года, беларусы застаюцца другой па колькасці групай іншаземцаў у Польшчы пасля ўкраінцаў.

Больш за палову нашых суайчыннікаў — 76 тысяч чалавек — маюць часовы від на жыхарства. Яшчэ 41 тысяча, або 31%, маюць карты рэзідэнтаў ЕС ці сталага побыту.

Змяняецца і сама структура міграцыі. Паводле дакументу, 66% заявак на часовы побыт звязаныя з працай 💼, 24% — з уз'яднаннем сям'і 🩵 і ўсяго 4% — з адукацыяй📚.

Адметна, што за першыя восем месяцаў 2026 года міжнародную абарону папрасілі 1 166 беларусаў. Для параўнання: у 2024 годзе — амаль 4 тысячы. Але гэта не азначае, што патрэба ў абароне знікла. На 1 верасня больш за 3,2 тысячы беларусаў чакалі рашэння па сваіх справах.

▶️ Змянілася і сама практыка прыняцця рашэнняў. Калі ў 2022–2025 гадах беларусы атрымлівалі міжнародную абарону ў 95% выпадкаў, то сёлета толькі ў 75%. ✖️З пачатку года ўжо 214 грамадзянам Беларусі адмовілі ў абароне.

Наступны этап міграцыі, паводле аўтараў дакумента, — масавы пераход беларусаў да статусу доўгатэрміновых рэзідэнтаў ЕС (колькасць заяваў на такі від жыхарства цягам бліжэйшых некалькі гадоў можа вырасці ў 5 разоў).

Людзі, якія прыехалі ў Польшчу пасля палітычных рэпрэсій 2020 году, паступова дасягаюць пяцігадовага тэрміну легальнага і бесперапыннага знаходжання ў краіне.
Цалкам даследаванне аб сітуацыі грамадзян Беларусі ў Польшчы на 1 верасня 2026 года чытайце па спасылцы.
  • ❤ 27
  • 🔥 4
  • 👍 3
  • 👌 1
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →