TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.74K subscribers
Post #4099 3.27K
​​💔21 траўня – Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень тры гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Станам на 21 траўня праваабаронцы паведамляюць аб 1374 людзях, прызнаных у Беларусі палітвязнямі. Акрамя таго, у турмах утрымліваецца шмат людзей, якія не былі прызнаныя палітвязнямі, аднак іх пераслед з боку ўладаў мае палітычныя матывы.

У сваю чаргу Цэнтр беларускай салідарнасці робіць усё магчымае, каб дапамагчы былым палітвязням, якія наважыліся на пераезд, адаптавацца да жыцця ў Польшчы. За час нашай працы мы дапамаглі вялікай колькасці былых вязняў сумлення легалізавацца ў новай краіне, а дзеці былых і цяперашніх палітзняволеных наведваюць нашу школу дадатковай адукацыі.

З нагоды гэтага дня ў розных гарадах Польшчы запланаваныя акцыі салідарнасці. Далучайцеся да іх! Падрабязнасці па спасылцы https://prisonersday.info/
  • 💔 46
  • ❤ 19
  • 👍 5
  • 😢 1
More from @cbs_help
  1. Oct 14, 2026📱 Вашы рэцэпты, накіраванні і медыцынская інфармацыя — у адным месцы! Вучымся карыстацца…
  2. Oct 12, 2026131 420 — менавіта столькі грамадзян Беларусі легальна пражываюць у Польшчы 🇵🇱 Гэта выні…
  3. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  4. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  5. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  6. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →