❗️ Украіна правядзе выбары прэзідэнта пры ўмове, што Пуцін пагодзіцца на перамір'е на 60 дзён
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы Уладзіміра Зяленскага.
Нагадаем, напярэдадні Доналд Трамп заклікаў Украіну не атакаваць расейскія НПЗ, бо гэта ўплывае на кошты паліва ў ЗША, а таксама сказаў, што «Украіне патрэбны новы прэзідэнт».
Зяленскі на гэта адказаў, што Украіна гатовая спыніць удары па расейскіх НПЗ, калі Расея перастане атакаваць украінскую энергетыку.
Post #146792
1.66K

- 😁 10
- ❤ 8
- 🙈 2